Грошай на аднаўленне помнікаў гісторыі не будзе

|

У бюджэце Гарадзенскай вобласці на 2010 г. няма грошай на аднаўленне помнікаў гісторыі і архітэктуры. Пра гэта на мінулым тыдні паведаміў журналістам Іван Жук (на здымку), які часова выконвае абавязкі старшыні аблвыканкама.

Гарадзенскі ўніверсітэт сабраўся ў Расію

|

Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы збіраецца ўступіць у Суперкампутарны кансорцыюм універсітэтаў Расіі ў якасці асацыяванага сябра. Адпаведныя дакументы ўжо падрыхтаваныя.

У Гродне адбыўся канцэрт памяці Чэслава Немэна

|

Імпрэза прайшла 20 лютага ў гарадзенскім абласным драмтэатры і называлася “Тое, што люблю больш за ўсё”.

Гарадзенцы працягваюць пагоню

|

Адразу некалькі гарадзенскіх каманд змагаюцца сёлета за перамогу ў чэмпіянатах краіны па розных відах спорта. Найбольш удала гэта атрымліваецца ў гандбалістак з “Гараднічанкі” ды баскетбалістак з “Алімпіі”. У апошнія входныя, аднак, каманды згулялі з дыяметральна супрацьлеглымі вынікамі.

Дах не вытрымаў снега

|

У ноч з суботы на нядзелю пад цяжарам снегу абваліўся дах старога будынка па вул. Карла Маркса. Будынак стаяў пусты і таму абыйшлося без ахвяраў.

Супрацоўнікі ЖЭСаў замест ледзяшоў збіваюць… шыльды

|

Паўсюль у горадзе з’явіліся «вышкі», на якіх – дядзькі у спецвопратцы і за лапатамі ў руках. А ўздоўж будынкаў працягнутыя стужкі часовых загародак, каб снег ды ледзяшы не зваліліся на галаву неўважлівага мінака. Але, напрыклад, сёння ўвечары страціла рэкламную шыльду аптэка па вул. Савецкай.

«Нёман» будзе працаваць на поўдні. У Турцыі

Заўтра гродзенскі «Нёман» адправіцца на вучэбна-трэніровачны збор у Турцыю. Там каманда правядзе некалькі спарынгаў, сапернікі пакуль не вядомыя. Галоўны трэнер каманды Алег Радушко сказаў імёны тых, хто будзе працаваць на поўдні. У Турцыю адправяцца 22 футбаліста.

Замест Астравецкай АЭС навукоўцы прапанавалі зрабіць у зямлі дзіру ў 2 кіламетры

|

Гэта ў 4 разы танней, а магутнасць такая ж самая, як у АЭС, лічыць расійскі акадэмік Аляксей Яблакаў. Будаваць атамную станцыю неэкалагічна і неэканамічна.

У ратавальнікаў па сцэнару – адны катаклізмы

|

Сёння – апошні дзень маштабных вучэнняў службы МНС Гродзенскай вобласці, што адбываюцца ў Бераставіцкім раёне. Ратавальнікі адпрацоўвалі сітуацыі арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторый раёна ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу.

Не выпусцілі са спецпрыёмніка, каб забраць жонку з раддому

|

У Андрэя Пачобута, актывіста Саюза палякаў, які знаходзіцца пад арыштам, нарадзіўся сын. Родныя падалі заяву, каб каб Андрэя выпусцілі са спэцпрыёмніка, і ён змог бы забраць жонку з сынам з радзільнага дому. Аднак міліцыянты заяву не задаволілі.