Дзяржаўныя газеты не спяшаюцца выпісваць нават чыноўнікі

|

На барацьбу з “недопустимо низким уровнем подписки среди работников Слонимского райисполкома на печатные издания” выйшаў галоўны ідэёлаг раёну.

У Гродне памёр школьнік, які разбіўся на скутэры

|

Учора ўвечары у Гродне ў шпіталі памёр юнак, які 10 снежня сутыкнуўся на сваім скутэры з БМВ. Аварыя здарылася на праспекце Касманаўтаў.

Студэнты гарадзенскага ўніверсітэту вызначыліся на фестывалі F.ART.by

|

Кітайцы ды туркмены прадстаўлялі гарадзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы на Фестывалі творчасці замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі. Па выніках мерапрыемства, якое скончылася на мінулым тыдні ў Мінску, гарадзенская дэлегацыя атрымала дыплом ад Міністэрства адукацыі краіны.

“Мэрсэдэсы” супраць кантрабандыстаў

|

На барацьбу з кантрабандыстамі на Гарадзеншчыне выходзяць два перасоўныя мытныя комплексы. Кожны з іх у стане прасканаваць нутро аўтамабіля з таварам за 10-15 хв.

Абвал у кватэры

Драўлянае перакрыцце абрынулася ў жылым доме ў Лідзе.

Выстава-продаж навагодніх паштовак

Галоўпаштамт па вуліцы Карла Маркса запрашае на святочны кірмаш. На ім прадстаўлены паштоўкі расейскіх і беларускіх вытворцаў.

Ці рэабілітуюць Ларысу Геніюш?

Беларускія літаратары з Беларусі і Польшчы падпісалі ліст да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з хадайніцтвам пра рэабілітацыю славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

У Фарным касцёле ўладкавалі Батлейку

Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў кожным касцёле ўсталёўваюць батлейкі, якія таксама называюць шопкамі.

Смаргонскі суддзя падаў у адстаўку

Суддзя суда Смаргонскага раёна Мікалай Шэлег падаў у адстаўку.

Дзецям мала ўвагі

Пракуратура Гарадзенскай вобласці адзначае недастатковае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і служб у сферы выканання заканадаўства, скіраванага на ахову жыцця і здароўя непаўнагадовых, якія апынуліся ў экстрымальнай сітуацыі.