Аўтамабіль у Беларусі можа стаць прадметам раскошы

З 1 жніўня ў Беларусі плануецца ўвесці ўтылізацыйны збор на іншамаркі, якія ўвозяцца з-за мяжы.

З-за гэтага новыя машыны падаражэюць на 1,5 – 2 тысячы даляраў, а патрыманыя – на 20 тысяч, піша http://vgr.by .

Грамадскіх слуханняў па вырубцы дрэваў у Гродне больш не будзе?

Удзел грамадскасці ў вырашэнні лёсу зялёных насаджэнняў у Гродне ствараў занадта шмат праблем для ўладаў, але грамадзяне збіраюцца адстойваць свае правы.

Ноч музеяў у доме Максіма Багдановіча

Музей Максіма Багдановіча запрашае на ноч музея з адмысловай праграмай. У мерапрыемстве, што адбудзецца 18-га траўня, кожны жадаючы знойдзе нешта сваё. Маладых літаратараў чакае літаратурны конкурс маладых аўтараў CREDO, аматараў гульняў – квэст-гульня «Башня мира», аматараў музыкі – канцэрт інсрументальнага квартэту «Магія гукаў».

У 2013 годзе на базе “Гродна Азота” пачнуць будаваць новы завод

Паводле першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, гродзенскім прадпрыемствам цікавяцца многія замежныя інвестары.

У Гародні грамадскія актывісты судзяцца з гарвыканкамам

|

У Ленінскім раённым судзе Гародні пачаўся разгляд скаргі мясцовых грамадскіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Юрыя Істоміна і Уладзіміра Хільмановіча на рашэнне гарвыканкаму з просьбай прызнаць рашэнне мясцовага органа ўлады незаконным.

Музей кнігі ў Іўі

Гэты сціплы пакойчык у Іўеўскай раённай бібліятэцы называецца музеем бібліятэчнай справы. І сапраўды, усе музейныя прыкметы тут відавочныя.

Баль у Тызенгаўза. Танцы скрозь стагоддзі

| Без катэгорыі

Феерверкам скончыўся баль у палацы Тызенгаўза. Гаспадар уручаў на развітанне паветраныя шарыкі. На вуліцы, у паўзмроку госці слухалі чароўныя спевы. Праз хвіліну яны пляскалі ў далоні ад задавальнення мінулым шоў. Была поўнач.

Памежнікі моцна трымаюцца за шлагбаўм

Гарадзенскія памежнікі вырашылі, што шлагбаўм каля помніка паўстанцам 1863 года у вёсцы Кадыш «садзейнічае ажыццяўленню мераў па незаконнай міграцыі і кантрабандзе». Дзяржаўны памежны камітэт у сваім лісце да прадстаўнікоў гарадзенскай турфірмы «Мерцана» патлумачыў, што «па прапанове пераноса шлагбаўму Гарадзенская памежная група дае адмоўны адказ».

Дзятлаўскія фельдшары атрымалі ровары і скутары

|

Упраўленню аховы здароўя рэгіёну больш за 10 гадоў дапамагае арганізацыя “Сябры Дзятлава” з Люксембургу.

З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы

Гэта прадугледжваюць змены і дапаўненні, унесеныя ў Кодэкс пра шлюб і сям’ю.