Агу, вясна, агу, красна! Як у Гродне гукалі вясну

|

У нядзелю 30 сакавіка антыкавярню “Жывы час” апанавалі папяровыя птушкі і разнакаляровыя стужкі, а з розных куткоў чуліся народныя спевы. Суполка беларускай культуры праводзіла гуканне вясны.

У Гродне на вачах калег застрэліўся афіцэр

|

Малады афіцэр загінуў 28 сакавіка ў часе вучэбна-метадычных стрэльбаў у Гродне.

У першых матчах фіналу “Нёман” і “Юнацтва” абмяняліся перамогамі

|

Выхадныя ў Гродне выдаліся гарачымі. У суботу і нядзелю ў Лядовым палацы праходзілі першыя матчы фіналу Кубка прэзідэнта. У першым матчы перамога дасталася “Юнацтву”, а ў другім гарадзенцы мінімальна абыгралі суперніка, зрабіўшы лік у серыі роўным.

Віталь Надзіеўскі: “Трэба любіць футбол у сабе, а не сябе ў футболе”

У нас у гасцях наш стары сябар, былы капітан гарадзенскага “Нёмана” і экс-гулец футбольнага клуба “Ліда” Віталь Надзіеўскі. Нагадаем, зусім нядаўна Віталь завяршыў кар’еру футбаліста і ўвайшоў у склад трэнерскага штаба гарадзенскага дубля “Нёмана”.

Вясна. Каханне. Заляцанні!

|

Такую назву маюць чарговыя заняткі курса “Мова Нанова. Гародня”, якія адбудуцца 31 сакавіка.

Перамог той, хто больш хацеў. У матчы адкрыцця “Слуцк” перайграў “Нёман”

|

Сёння, 30 сакавіка, у матчы адкрыцця чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, ФК “Слуцк” нечакана перайграў гарадзенскі “Нёман” з лікам 1:0.

Падаражаў праезд у грамадскім транспарце. З красавіка вырастуць штрафы

|

З суботы 29 сакавіка цана праезду ў аўтобусах і тралейбусах паднялася на 18,5% і зараз складае 3 200 пры пакупцы талона ў кіёску або 3 500 пры пакупцы ў кіроўцы. За паездку ў экспрэсным аўтобусе трэба заплаціць 4 200. Кошт праезду ў маршрутках пакуль не змяніўся.

Змянілася розніца ў часе паміж Беларуссю і яе суседкамі

|

З 30 сакавіка Польшча і Літва перайшлі на летні час, у якім Беларусь заставалася цягам зімы. Цяпер паміж Беларуссю і Літвой няма розніцы ў часе, а розніца з Польшчай скарацілася да адной гадзіны. З-за гэтага змяніўся расклад цягнікоў і аўтобусаў.

Юбілейны “Хавайся ў бульбу”: у Гродна прыедуць Akute,The Toobes, Крама, Irdorath, Монгол Шуудан і Дай Дарогу

|

Дзясяты рок-байк фестываль “Хавайся ў бульбу” пройдзе ў гэтым годзе 25-27 красавіка на тэрыторыі турбазы “Хімік”. На ім выступяць гурты з розных гарадоў Беларусі, у тым ліку шмат гарадзенскіх каманд, а таксама з Расіі.

На Дзень Волі ў Кузніцы зайграюць “Людзі на балоце”

Заўтра, 29 сакавіка, у Гмінным цэнтры культуры ў Кузніцы Беластоцкай адбудзецца імпрэза прысвечаная Дню Волі.