Каля чыгуначнага вакзала маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

|

Аўтобус сутыкнуўся з маршрутным таксі 12 жніўня каля 12.00. У выніку аварыі ў маршрутцы выбiта шкло, а ў аўтобуса пабіта бакавое люстэрка. Пасажыры ў аварыі не пацярпелі.

На Будзёнага знясуць краму, каб на яе месцы пабудаваць пяціпавярховік

|

На вуліцы Будзёнага ў Гродне ў бліжэйшы час знясуць пабудову пачатку 1950-х гадоў. На яе месцы з’явіцца новы жылы дом.

У Каробчыцах праходзіць VIII Міжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве

|

У гэтым годзе ў пленэры прымаюць удзел дзесяць майстроў з пяці краін. У Гродна вопытныя разбяры прыехалі з Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі і Беларусі. Асноўная тэма пленэра – “Ажыўшыя казкі”, паведамляе тэлеканал “ГроднаПлюс”.

Падарожжа на “кантынент Украіна”. Як і дзе турысту адпачыць на Валыні

Апошнія некалькі стагоддзяў прывучылі гродзенцаў існаваць у нейкай геаграфічнай гарызанталі. На захадзе – Варшава, на ўсходзе – Мінск і Масква. Вучымся там, ездзім на працу ды закупы, часам адпачываем. Яшчэ далей на захад багатая Еўропа, на ўсход Расія, дзе шмат хто мае сваякоў, што з’ехалі з Беларусі ў савецкія часы.

На экскурсію па гістарычным Гродне можна будзе адправіцца на электрамабілі

Адкрыты Rolls-Royce на акумулятарных батарэях ужо з бліжэйшых выходных будзе курсіраваць па гістарычным цэнтры горада паміж плошчай Леніна і плошчай Савецкай. Арганізаваць такія паездкі прапанаваў прыватнай фірме атракцыёнаў гарвыканкам, паведамляе БелТА.

“Здзівіў бярозавы сок і каровы”. Японскія студэнты распавядаюць пра вучобу ў Гродне

|

Больш за восем тысяч кіламетраў пераадолелі японцы Мая і Казухiта каб патрапіць у Гродна ў школу рускай мовы. Новая краіна, новая культура і зусім іншыя людзі – усё гэта прыемна здзівіла студэнтаў з краіны ўзыходзячага сонца.

Улады Аўгустова і Гродна хочуць атрымаць еўрапейскія грошы на веласіпедныя масты

|

Бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік 10 жніўня сустрэўся ў Гродне са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Бакі плануюць сумесна напісаць праект на атрыманне грошай у межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна. Мэта – будаўніцтва пешаходна-роварных мастоў над рэкамі Нэтта (Аўгустоў) і Нёман (Гродна), паведамілі ў гарадской адміністрацыі Аўгустова.

На адной з пагранічных застаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік

Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 10-й раніцы на адной з пагранічных застаў каля Бераставіцы. Здарэнне пацвердзілі TUT.BY у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Беларускія баскетбалісткі ставяць рэкорды пад кіраўніцтвам гарадзенскага трэнера

|

Пакуль нацыянальная зборная Беларусі па баскетболе змагаецца на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, на чэмпіянаце Еўропы ў італьянскай Удыне юніёрская зборная пад кіраўніцтвам гарадзенскага трэнера Аляксандра Шымкавяка ставіць рэкорды і выходзіць у чвэрцьфінал кантынентальнага першынства ў наймацнейшым дывізіёне. Акрамя гэтага, нашы дзяўчаты здолелі заявіць пра сябе і на мясцовым баксёрскiм рынгу.

Выбрацца з прывіднага бункера і спыніць зомбі-апакаліпсіс. У Гродне адкрылі два новыя квэст-румы

|

Каб стварыць квэсты сапраўды еўрапейскага ўзроўню, іх уладальніку Віталю прыйшлося сур’ёзна папрацаваць. Праекты распрацавалі яшчэ вясной мінулага года, калі ў горадзе квэст румаў не было наогул. Зараз арганізатары забавы абяцаюць, што яна будзе найбольш тэхнічна развітай з усіх існуючых у Гродне.