Былы прэзідэнт Еўрапарламента ўзяў шэфства над Кіркевічам

|

Ханс-Герт Пёттэрынг заявіў, што будзе падтрымліваць палітвязня, аднаго з лідэраў “Маладога фронту” Алеся Кіркевіча.

Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію “За свабоду думкі”

Сёння Аляксандр Фядута перадаў ахвяраваную Някляевым гродзенскаму музею Васіля Быкава прэмію “За свабоду думкі”. Урачыстасць ладзілася ў знакавы для музея дзень – акурат 8 год таму 22 чэрвеня памёр вялікі пісьменнік.

Quest Pistols і “Дразды” выступяць у Гродне

3 ліпеня гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у Non-Stop Music Festival, арганізаваны кампаніяй Velcome. Сярод іншага чакаюцца выступы гуртоў Quest Pistols, Дразды і No comments.

Дачка і ўнукі Бельскага наведалі Гродна

Учора дэлегацыя габрэяў з Ізраіля, Канады і ЗША наведала Гродна ў межах міжнароднага маршу жыцця. Сярод удзельнікаў дэлегацыі была дачка і ўнукі Асаэля Бельскага, аднаго з кіраўнікоў знакамітага габрэйскага партызанскага атрада, які дзейнічаў на Гродзеншчыне.

Сёння ўзгадваюць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

З гэтай нагоды ў праваслаўных і каталіцкіх гродзенскіх храмах адбудуцца набажэнствы, падчас якіх будуць маліцца за ахвяраў вайны, якая забрала кожнага чацвёртага беларуса.

Дзеці ратуюцца ад спёкі

У адкрыты 1 чэрвеня купальны сезон у Гродне і вобласці дазволілі купацца ў 55 афіцыйных зонах адпачынку на вадзе. Каб далёка не шукаць дазволеных пляжаў, гарадскія дзеці залезлі проста ў фантан.

Данута Бічэль: як я стала празаікам

Данута Бічэль прэзентавала ў Гродне кнігу ўспамінаў “Мост святога Францішка”. “У гэтай кнізе, на мосце гэтым сустракаюцца духі, сустракаюцца тыя, якіх ужо няма”.

Памёр Едрусь Мазько

|

Мы былі знаёмыя з 1987 года, калі адначасова паступілі на гістфак гарадзенскага ўніверсітэту. Хлопец-дзівак, які пісаў нетыповыя вершы…

Гарадзенка будзе змагацца за званне “Міс Палонія-2011”

Вікторыя Лагонда будзе прадстаўляць на агульнапольскім конкурсе прыгажосці Падляскае ваяводства.

Дзе падзарабіць школьніку летам?

|

Праца ў калгасе, прыборка ў бібліятэцы, продаж лёдаў – такія магчымасці падзаробку на лета прапануюць гарадзенскім школьнікам у гарадскім Цэнтры занятасці.