Гродзенскіх цыгарэтчыкаў забароны на вываз не закранулі

|

Асноўным прадметам кантрабанды для тых, хто едзе з Гродна на Кузніцу цягніком, застаюцца цыгарэты.

Жанчына захлынулася, ратуючы дзяцей

11 чэрвеня, каля 16 гадзін 30 хвілін у возеры ля вёскі Капачы ў Смаргонским раёне захлынулася 43-гадовая жанчына, якая кінулася ў ваду ратаваць  дзяцей.

Банеры з патрабаваннем вызваліць Пачобута на беларуска-польскай мяжы

|

Напярэдадні суду над карэспандэнтам “Газеты Выборчай” на пераходах у Кузніцы, Баброўніках і Тэрэспалі пачалася акцыя з заклікам вызваліць журналіста.

УУС выклала сваю версію падзеяў у Брузгах

|

12 чэрвеня каля 18 гадзін на дарозе перад уездам на міжнародны пункт пропуску “Брузгі” блізу в.Брузгі Гродзенскага раёну, групай грамадзян быў арганізаваны несанкцыянаваны пікет з перакрыццём уезду аўтатранспарту на пункт пропуску, – піша афіцыйны сайт УУС Гродзенскай вобласці.

Гараднічанку забруджвае невядомае рэчыва

Сёння зранку ў гродзенскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паступілі званкі ад гараджанаў, што ў Гараднічанцы плавае невядомае рэчыва белага колеру.

У суботу больш за 2400 гродзенскіх аддзінаццацікласнікаў развіталіся са школай

|

Найлепшыя атрымалі з рук старшыні гарвыканкама Барыса Казялкова залатыя (120 чалавек) і срэбныя (14) медалі. Ужо заўтра для абітурыентаў пачнецца асноўны этап уступнай кампаніі  – цэнтралізаванае тэставанне.

Затрыманыя ў Брузгах удзельнікі акцыі пратэсту чакаюць судоў

|

Учора каля 15 чалавек даставілі ў Ізалятар часовага ўтрымання.

Суды павінны былі адбыцца сёння ў раённым судзе Ленінскага раёна Гродна, аднак, па апошніх звестках, усе суддзі нібыта занятыя.

Распавядаюць відавочцы падзей:

“Песняры” спелі на карысць Наваградскага замку

|

Сродкі , атрыманыя ад канцэрта “Песняроў” у Наваградку, накіраваныя на кансервацыю вежаў Наваградскага замку. Такім чынам, унёсак на аднаўленне помніка зрабіў кожны, хто набыў білет.

Беларускія класы ў Гродне створаць на базе СШ №32

|

Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.

Алесь Кіркевіч даслаў “Твайму Стылю” ліст

Маці Алеся сп Ларыса Аляксандраўна кажа, што лістоў ад сына атрымала ўжо шмат – практычна мае ліст на тыдзень, а то і больш. Сама Ларыса Аляксандраўна піша сыну штодня.