Мікалай Аўтуховіч сустрэўся ў турме з маці і сястрой

Пра гэта вязень напісаў у лісце да грамадзкай актывісткі Тацяны Кім. Актывістка працытавала вытрымку з ліста Мікалая Аўтуховіча, якая прысвечаная ягонай маці.

На Гарадзеншчыне ў 2 разы больш доўгажыхароў, чым у Магілёўскай вобласці

|

У Гродзенскай вобласці жыве 124 чалавекі старэйшых за 100 гадоў. 7 з іх  перакрочылі 110-гадовы рубеж.

Падрабілі медыцынскія даведкі, каб абмяняць пасведчанне кіроўцы

|

У экзаменацыйным аддзяленні гродзенскага ДАІ за адзень выявілі 3 факта падробкі дакументаў.

3 тысячы 900 кватэр пабудавана ў Гродне з пачатку года

|

Паводле галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці ў эксплуатацыю ўведзена 298,3 тысячы кв.м жылля – 57,4% ад планаў на год і 92% у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага году, піша belta.by .

Набліжаецца штогадовая пілігрымка Гродна-Рось

|

Сёлета з 3 па 6 жніўня яна пройдзе ўжо ў 11 раз. Паломнікі рушаць у 75-кіламетровы шлях да санктуарыя Ісуса Журботнага, дзе знаходзіцца знакамітая цудоўная фігура.

Гродна стане сталіцай хард-кору

|

25-га ліпеня ў рамках еўрапейскага туру Гродна наведаюць дзве зоркі хард-кору «Alpinist»  з Нямеччыны і «Masakari» са Злучаных Штатаў Амерыкі.

Дыскусійны клуб па экалагічных пытаннях пройдзе ў Гродне 23 ліпеня

|

Якую спадчыну мы пакідаем сваім нашчадкам, якім паветрам будуць дыхаць нашыя дзеці і ўнукі, якую ваду піць? Ці гатовыя ўлады прыслухоўвацца да прапановаў і меркаванняў гарадзенцаў? Ці існуюць эфектыўныя механізмы ўплыву на вырашэнне экалагічных праблем? Пра гэта пойдзе гаворка пад час дыскусійнай пляцоўкі.

Веламарафон “Суседзі” сёлета пройдзе 21 ліпеня

|

Для ўдзелу зарэгістраваліся больш за 300 чалавек, а галоўным прызам стане нэтбук.

У Лідзе пачалі вырабляць абутак для гасцініц

|

Першыя партыі гатэльных тапак  і пантофляў  з махрастага матэрыялу з падмёткамі з этылвінілацэтату выпусціла  лідская абутковая фабрыка “Нёман”.

З пнеўматычным пісталетам на МАЗ

|

Пьяны жыхар Дзятлава некалькі разоў стрэліў у лабавое шкло МАЗа. Кіроўца не пацярпеў.