Гарадзенец у майцы з “Пагоняй” уразіў журы ўкраінскага “X-фактара” (ВІДЭА)

|

Гарадзенскі музыка Пётр Клюеў, які зараз жыве ў Мінску, разам з гуртом “Амплітуда смеласці” паўдзельнічаў у музычным шоў “X-фактар” на ўкраінскім канале СТБ. Каманда беларусаў літаральна “парвала” журы, якое адзінагалосна прапусціла іх далей да ўдзелу ў шоў.

Драўляная сцяна Каложы ў катастрафічным стане – яе можа знішчыць любы ўраган

|

Другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пошуку шляхоў захавання Каложскай царквы прайшла ў Гродне 30 верасня. Удзельнікамі канферэнцыі сталі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Яны паспрабавалі даць адказы на пытанні аб захаванні ўнікальнага храма-помніка.

У OldCity адкрылася выстава пра гарадзенцаў цалкам адданых любімай справе

|

Выстава “Дело жизни”, якая паказвае інтэр’ерныя патрэты гарадзенцаў, цалкам адданых сваёй справе, адкрылася ў новай арт-пляцоўцы ў гандлёвым цэнтры OldCity. Кожная з фатаграфій аўтарскага праекта Аляксандра Кузаса мае прадставіць справу жыцця героя ў дробных дэталях, каб глядач мог дакрануцца да яго свету захапленняў і зірнуць на яго знутры.

“Лепш прадухіліць на ранняй стадыі”. Гарадзенцам нагадалі пра прафілактыку анкалогіі

|

Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з ракам малочнай залозы, прайшла ў Гродне 30 верасня на Савецкай плошчы. Мэта мерапрыемства – расказаць грамадству, што рак малочнай залозы – гэта хвароба, ад якой памірае больш за ўсё жанчын. А таксама прыцягнуць увагу да выяўлення хваробы на ранніх стадыях.

Хобі на ўсё жыццё. Зміцер Вінчэўскі расказвае, як стаць гарадскім бёрдуотчарам

|

Некаторыя з дапамогай бёдуотчынгу – назірання за птушкамі – спыняюць выміранне пэўных відаў, а некаторыя проста атрымліваюць задавальненне ад гэтага элітарнага занятку. Пра бёдуотчынг расказаў гродзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі на лекцыі ў “Краме Ц”. А мы змясцілі яго выступ у пяці пытаннях і адказах.

Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

|

Годнае стаўленне ў паліклініках, ільготны праезд, працаўладкаванне, стварэнне ўмоваў для навучання – гэта няпоўны пералік таго, што можна зрабіць, каб Гродна стаў больш прыязным для сталых людзей. Такога меркавання прытрымліваюцца студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія зняліся ў роліку, прымеркаваным да Міжнароднага дня сталых людзей.

Лятаюць амаль каля Бога і моляцца на крылаты крыж: жыццё кадэтаў Ваенна-паветранай акадэміі ЗША вачыма старонняга наведвальніка

|

Акадэмія ваенна-паветраных сіл ЗША (United States Air Force Academy) месціцца ля гарадка Каларада-Спрынгс (Colorado Springs), пару гадзін дарогі ад Дэнвера. Па метэаралагічных умовах і наяўнасці вольнай паветранай прасторы гэта месца найбольш адпавядае лётным заняткам у любы сезон. Штогод каля 1200 кадэтаў, сярод каторых 150 дзяўчат, прыходзяць сюды, каб праз 4 гады выйсці са званнем другога лейтэнанта ВПС і звязаць сваё жыццё з небам.

“Нёман” паказаў характар і абыграў “Славію”

|

Даўно “Нёман” не паказваў такога футбола на родным стадыёне, які паказаў у гульні са “Славіяй” 30 верасня. Гарадзенцы па ходзе матчу здолелі не толькі зраўняць лік, але і забіць яшчэ два галы.

40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю

Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса – хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.

Уваход толькі па картках. У школе №18 у Гродне запрацавала новая прапускная сістэма

|

Першая электронная прапускная сістэма ў гродзенскай навучальнай установе пачала працаваць 28 верасня. Цяпер усе вучні і работнікі школы №18 трапляюць ва ўстанову толькі па спецыяльных картках.