Якуб Колас хоча сысці

|

У Іўі ёсць адно незвычайнае месца. У дворыку каля мясцовага музея нацыянальных культур размясцілася цэлая скульптурная галерэя: 5 пастаментаў, адзін з якіх пусты і чатыры занятыя.

Еўрапейскія літаратуразнаўцы сабраліся ў Гродне

|

Праблему «Чалавек у літаратуры» разгледзяць на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі”, якая пачалася сёння ў Гродне.

У суботу – слінгаквэст, у нядзелю – слінгашэсце

|

У Гродне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму Тыдню слінганашэння, галоўнай мэтай якога была папулярызацыя нашэння дзяцей на руках і ў слінгах.

Аматары кветак і жывёл сустрэліся ў парку Жылібера

У рамках праекта ”Жывая гісторыя. Жан Эмануіл Жылібер і яго батанічны сад” 15 верасня гарадзенцы пабачылі незвычайныя хатнія кветкі, выставу жывёл, моднае адзенне для сабак і яшчэ шмат чаго цікавага.

Вінаваты ў аварыі кіроўца з’еў пратакол

|

22-гадовы кіроўца “Мерсэдэса” праехаў на чырвонае святло на перакрыжаванні вуліц Курчатава-Горкага і сутыкнуўся з “Фальксвагенам”.

Старшыня Гродзенскай арганізацыі БНФ зняў сваю кандыдатуру з выбараў

 

Кандыдат ад БНФ, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі гэтай партыі Вадзім Саранчукоў сёння афіцыйна зняў сваю кандыдатуру з выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.

Чарговая параза “Нёмана”

|

“Нёман” пацярпеў трэцюю паразу з пачатку чэмпіяната Беларусі па хакеі. 16 верасня гарадзенская каманда саступіла на выездзе ліепайскаму “Металургсу”.

“Металургс”-“Нёман” – 2:0 (1:0, 1:0, 0:0).

Гродзенскія студэнты могуць скарыстацца 50% зніжкай на праезд у міжгародніх аўтобусах

|

За палову кошту студэнты могуць наведаць Мінск, Брэст, Карэлічы і Наваградак, піша vgr.by

Беларускі вінаград прадставілі на выставе ў Гродне

| Без катэгорыі

Каля 50 сортаў вінаграда прадставілі гарадзенцам на выставе 13-14 верасня. Разам з гарадзенцамі вынікі сваёй працы дэманстравалі вінаградары з Брэста і Бабруйска.

Ян Шумскі: «За радыёпрымальнік пагражала адказнасць»

|

Традыцыйны візіт у Гродне выдавецтва Arche, што адбыўся ў пятніцу 14 верасня, быў прысвечаны прэзентацыі кнігі Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі». Гэта выданне асабліва актуальнае для жыхароў Гарадзеншчыны не толькі як адлюстраванне гістарычнай перспектывы, але і як тлумачэнне сённяшняга дня.