Дзяцей і дарослых Мастоўскага раёну навучаць «не закопваць грошы»

Да канца 2012 года ў Мастах і раёне з’явяцца сметніцы-кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Вопыт Швецыі ў гэтай галіне будзе прасунуты ў беларускіх мястэчках.

Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў

11 мая Гродна наведаюць Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч і Андрэй Хадановіч.

Ініцыятыва “Ружовы слон” арганізуе ралявую гульню з дзецьмі-сіротамі

Правесці яе са сваімі падапечнымі моладзевая валанцёрская ініцыятыва збіраецца 2 чэрвеня ў в. Свіслач Гарадзенскага раёна.

Паездкі ў Польшчу лепш адкласці: 8, 10 і 11 мая польскія мытнікі абвясцілі страйк

Заўтра незадаволеныя памерам заробкаў супрацоўнікі мытнай службы правядуць папераджальны так званы італьянскі страйк з 10 да 12 гадзін дня.

У Гродне паўночны вецер і начныя замаразкі

Наступныя 2 дні для распешчаных спякотай мінулага тыдня гарадзенцаў будуць непрыемна халоднымі.

Лісты на Бі-бі-сі

Дню радыё прысвячаецца…

У лістападзе 1999 г. студэнт філалагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта Анатоль Мядзведзеў напісаў ліст на радыё «Свабода». Гэта пасланне зачытаў у эфіры вядучы, расійскі публіцыст Анатоль Стрэляны.

Рыцарскія паядынкі пад Гродна

У мінулыя выходныя ў Гродна прайшоў 12-ты фестываль славянскіх баявых мастацтваў, відовішчная частка якога адбылася 5-га мая каля маёнтка «Каробчыцы».

Прэзентацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча адбудзецца ў “Крызе”

Дзвюхмоўнае выданне “Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)” працягвае серыю “Жыццёпіс  Вялікіх Князёў Літоўскіх”.

Прэзентацыя пройдзе 8 мая ў форме перфомансу на фоне  выставы твораў  мастака Ігара Гардзіёнка – аўтара ілюстрацый да кнігі.

Густ і знаходлівасць… кантрабандыстаў

Тавары, якія жыхар Масквы спрабаваў нелегальна завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Бераставіца», змаглі б папоўніць ассартымент адразу некалькіх сувенірных крам: кераміка, гадзіннікі, вазы. Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала больш 275 млн. рублёў.

У Жупранах падпалілі касцёл

Драўляная прыбудова да касцёла святых Пятра і Паўла, пабудаванага ў 1875 годзе ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна, загарэлася ў суботу ўвечары.