Пакрыўдзіўся на дзяўчыну і “замініраваў”… дом суседкі

|

Пра тое, што замініраваны дом №19 у вёсцы Вайстом Смаргонскага раёна, у міліцыю паведаміў невядомы.

У Гродне будуць “сушыць” фотаздымкі

Міжнародны выставачны праект абмена фотаздымкамі дабраўся і да Гродна. Сэнс акцыі “Сушка”, што пройдзе 20 красавіка, у тым, што кожны ўдзельнік можа павесіць на вяроўку свае здымкі з дапамогай прышчэпак для бялізны, а ўзамен забраць сабе любое іншае фота.

Лялькі Галіны Дмітрук: аўтарскае бачанне, а не прапаганда анарэксіі

|

У галерэі “У Майстра” 17 красавіка адкрылася выстава інтэр’ернай лялькі мінскай мастачкі Галіны Дмітрук пад назвай “Lux interior”. На плакаце выставы ў бачным месцы – пазнака “18+”.

Гарадзенскі “Нёман” перамог БАТЭ

|

Сведкамі перамогі сталі пяць з паловай тысячаў заўзятараў, якія сабраліся 17 красавіка на стадыёне “Нёман”.

Гарадзенская “Алімпія” стала чэмпіёнам Беларусі!

|

У рашаючым матчы фінальнай серыі гарадзенкі перамаглі 17 красавіка на сваёй пляцоўцы сталічных “Цмокаў-Мінск”.

Фотафакт: гіганцкі корак на Фартах

|

Ад скрыжавання з вул. Урублеўскага да Фартоў машыны ехалі каля 15-20 хв. Вялізны корак утварыўся таксама  на вул. Дамброўскага.

“Год беражлівасці”: як абараніць шпакоў ад катоў?

|

Прыйшла вясна, прылятаюць шпакі. У рубрыцы “Год беражлівасці” тлумачым, як зберагчы іх ад катоў.

Трэці гарадзенскі Інвест-ўікэнд пройдзе 27 красавіка

|

Трэці Інвест-ўікэнд “Прадпрымальніцтва і інвестыцыі Гарадзеншчыны” арганізатары плануюць правесці ў новым фармаце і з новымі магчымасцямі для бізнесу. Між іншым, было прынята рашэнне аб’яднаць Інвест-ўікэнд з маладзёжным рэспубліканскім праектам “100 ідэй для Беларусі”.

Конкурс фотаздымкаў “Еўропа па суседстве”

|

Распачаўся конкурс фотаздымкаў у межах “Еўрапейскага міжкультурнага фэсту-2013”, які ўпершыню ладзіцца ў Мінску і некаторых абласных гарадах Беларусі ў траўні 2013 года.

Гульню “Нёман” – “БАТЭ” будуць трансляваць у прамым эфіры

|

Матч лідэраў футбольнага чэмпіянату, які адбудзецца сёння, будзе трансляваць тэлеканал “Беларусь 2”.