У Шчучыне абмеркавалі правядзенне Дня беларускага пісьменства

|

Паседжанне Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXII Дня беларускага пісьменства  прайшло 19 жніўня ў Шчучыне, паведамляе “Гродзенская праўда” .  

Час дапамагчы: валанцёры збіраюць школьныя рэчы для дзяцей-сірот

| Без катэгорыі

Трэці дзень валанцёры арганізацыі “Добрае сэрца” праводзяць дабрачынную акцыю ў падтрымку дзяцей-сірот і дзяцей, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Спас – усім рабочы час: праваслаўныя вернікі пасвянцілі яблыкі.

|

Гэта адно з дванаццаці найважнейшых хрысціянскіх святаў. Насамрэч, яно называецца — Прэабражэнне Госпада Бога і Спаса Ісуса Хрыста. А ў славянскай, яшчэ паганскай традыцыі – Яблычны Спас. Але, як гэта часта бывае, на тыя спрадвечныя старажытныя святы накалаліся хрысціянскія. І атрымалася, што нейкім чынам усе традыцыі спляліся і дайшлі да нас у такім выглядзе. 

“Мы не ў стане адны выратаваць усе дрэвы”: алеі сяброўства патрэбна дапамога

Ізноў у цэнтр увагі трапляе алея сяброўства, што знаходзіцца ў Каложскім парку. У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнулася жанчына, якая штодня прыязджае ў Гродна, каб паліць засохлыя дрэвы.

 

Шпацыр па часе з Віктарам Саяпіным: увосень выйдзе яшчэ адна кніга пра Гродна

|

Выдавецтва “ЮрСаПринт” рыхтуе выданне чарговай кнігі краязнаўца Віктара Саяпіна. Гаворка ў ёй пойдзе пра  гісторыю гарадзенскіх вуліц. 

Гарадзенскія гісторыкі патрапілі ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

|

Абвешчаны шорт-ліст чарговай Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю па дысцыпліне “гісторыя”. 

Бітыя шыбы, каменяванне і суд: як адбыўся адзіны ў гісторыі Гродна яўрэйскі пагром

Адзіны за ўсю шматвекавую гісторыю Гродна яўрэйскі пагром адбыўся 7 чэрвеня 1935 года. Газеты пісалі пра гэтую падзею мала, бо атрымалі забарону ад ўладаў на друкаванне навінаў з Гродна. Тыя баяліся, што пагромы разыдуцца па ўсёй тэрыторыі тагачаснай Польшчы. Аднак у лістападзе 1935 г у гродзенскім акруговым судзе прайшоў судовы працэс, які досыць шырока асвятляўся ў прэсе. Па матывах газетных справаздач раскажам і мы, як выглядалі справы ў той трагічны дзень.

Горад у здымках: 18 жніўня

| Без катэгорыі

Гэтым днём у аб’ектыў фатографа “Твайго стылю” патрапілі  калегі з польска-беларускай школы фатографаў, што прыехалі ў Гродна на пленэр, гарадзенскія харцэры, сцэны са здымак кліпа і праца па падрыхтоўцы горада да выбараў.

З Мінска ў Варшаву праз Гродна: беларуская чыгунка плануе адкрыць новы маршрут

|

Сумесна з польскімі калегамі Беларуская чыгунка плануе ў снежні адкрыць новы лагістычны маршрут Мінск – Гродна – Беласток – Малкін – Варшава з перасадкай пасажыраў на станцыі Гродна.

Інвестыцыі ў … сонца: у Шчучынскім раёне запусцілі сонечную электрастанцыю

|

14 жніўня  ў вёсцы Ражанца Шчучынскага раёна адбылося адкрыццё першай у вобласці сонечнай электрастанцыі. Гэты цікавы інвестыцыйны праект ТАА “Аграхімсвятло” распачало яшчэ ў верасні 2013 года. Пуск электрастанцыі – знакавая падзея не толькі для гарадзеншчыны, але і для ўсёй краіны.