Калядоўшчыкі зноў наведалі беларускамоўную групу ў садку

Па традыцыі, распачатай у мінулым годзе, гарадзенскія актывісты завіталі ў дзіцячы садок №45, у якім ужо другі год існуе адзіная паўнавартасная група з беларускай мовай навучання. У цяперашнім навучальным годзе яе наведваюць 13 дзетак ва ўзросце трох і чатырох год.

Жанчыну абакралі ў царкве

|

Жыхарка Ваўкавыска, якая прыйшла памаліцца ў сабор Пятра і Паўла, засталася без сумкі.

Кнігу “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі прэзентуюць у афлайне

|

Прэзентацыя электроннай кнігі, выдадзенай “Тваім стылем” у канцы мінулага года, пройдзе ў галерэі “Крыга” ў суботу 25 студзеня.

Пецярбургскі тэатр танца пакажа гарадзенцам шоў пад дажджом

|

Сучасную музычную прыповесць “Паміж мной і табой”  і танцавальнае шоў “Дыхаю табой”, якія сталі лаўрэятамі фестывалю “Лепшыя праекты Расіі”, гарадзенцы ўбачаць на сцэне абласнога драмтэатра 27 і 28 лютага.

“Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi”: фотавыстава Марыі Завіноўскай у “Крызе”

|

28 студзеня мастацкая галерэя “Крыга” запрашае на вернісаж гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай.

Думаю, што гэта быў няшчасны выпадак…

|

Год назад, 19 студзеня 2013 г., не стала Юры Гуменюка. Вядомы гарадзенскі паэт і журналіст загінуў пры да канца не высветленых абставінах. У праваахоўных органах выказалі версію, што гарадзенец скончыў жыццё самагубствам, але я катэгарычна не згодны з такім меркаваннем.

Гарадзенскі “Нёман” дома абыграў “Металург” са Жлобіна

|

Пасля ўпэўненай перамогі гарадзенцаў над “Хімікам”, “Нёман” разбіраецца са жлобінскiмi “ваўкамі” і зноў вяртае сабе першае месца.

“Dark Jazz” без саксафонаў: адкрылася выстава фотаімправізацый Яўгена Кандратовіча

Адкрыцце першай персанальнай выставы гарадзенскага фатографа Яўгена Кандратовіча адбылося 19 студзеня ў антыкавярні “Живое время”. Выстава мае назву “Dark Jazz”. Падтрымаць фатографа на вернісажы прыйшлі сябры, калегі, родныя, ды проста зацікаўленыя людзі.

“Не трэба блытаць святы абрад са звычайным гартаваннем арганізму”. На Юбілейным возеры святкавалі Хрышчэнне

19 студзеня, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне, на возеры Юбілейным адбыліся масавыя вадохрышчанскія купанні. Іх арганізатарамі выступілі гарадзенскія “маржы” сумесна з абласным Таварыствам ратавання на водах і абласным падраздзяленнем МНС.

Уікэнд у здымках: 18-19 студзеня 2014

| Без катэгорыі

У мінулыя выходныя Гродна афіцыйна прыняў сертыфікат “Культурнай сталіцы Беларусі”, а праваслаўныя веруючыя, “маржы” ды выратвальнікі святкавалі на Юбілейным возеры. “Твой стыль” зрабіў фота і там, і там.