“Піва піць дазволілі, уваход зрабілі вольны, а людзі на футбол не ходзяць”. Мечыслаў Гой агучыў вынікі “Нёмана” ў Чэмпіянаце Беларусі

|

Тыдзень таму завяршыўся Чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Гарадзенскі “Нёман” за кошт упэўненай канцоўкі змог выбрацца з дна турнірнай табліцы і па выніку сезону размясціўся на 8 месцы ў чэмпіянаце. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой спецыяльна для “Твайго стылю” агучыў вынікі чэмпіянату ды заявіў, што футбол любіць, паважае і будзе ўсяляк падтрымліваць.

Фотафакт: У кавярні ў цэнтры Гродна вядро з бруднай вадой ставяць на сталы наведнікаў, якія акурат ядуць

|

“Пакуль кліенты п’юць чай з чабурэкамі ці пірожнымі, прыбіральшчыцы, не просячы прабачэння, мыюць сталы ці падлогу. Пры гэтым від у іх далёка не сяброўскі”, – напісаў у рэдакцыю “Твайго стылю” адзін з чытачоў. Ён лічыць, што прыбіраць трэба тады, калі кліентаў няма.

Спецыяліст “Гродна Азот”, які пацярпеў пры ліквідацыі аварыі, ідзе на папраўку

У час аварыі 29 кастрычніка сур’ёзна пацярпеў рабочы “Азота” Сяргей Рудны. Перакрываючы падачу аміяка, ён атрымаў хімічны апёк твару і верхніх дыхальных шляхоў. Зараз яго стан палепшыўся.

Забягалаўка ці сімвал эпохі? Якім было кафэ “Батлейка” ў гродзенскім Тэатры лялек

У Тэатры лялек у Гродне адкрылася ўласная кавярня “Шэкспір”. Але гэта не першае такое месца ў будынку. У 90-х там працавала “Батлейка”, якая стала своеасаблівым сімвалам часу. Кафэ наведвала гарадзенская, нацыянальная і замежная творчая эліта. Разам з Міколам Тарандам (на фота пасярэдзіне), былым дырэктарам установы, мы ўзгадваем, якім было гэта месца і чаму яно зачынілася.

Балкон на Доме пастара ў Гродне патрабуе рэстаўрацыі

|

Прыгожы балкон старога Дома пастара, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя, знаходзіцца ў крытычным стане. Занепакоеныя гарадзенцы звярнуліся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, каб абараніць яго ад знішчэння.

Гарадзенскія прадпрымальнікі пагражаюць спыніць працу з новага года

|

Каля 5 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў Гродна маюць намер спыніць з новага года працу: з 1 студзеня ім забароняць гандляваць без сэртыфікатаў якасці. Акрамя таго, забарона будзе датычыць і назапашанага тавару. 

Гродзенская міліцыя вучыць прадухіляць тэракты

|

Інструкцыя аб бяспечных паводзінах у месцах збору людзей з’явілася ў групе УУС Гродзенскага аблвыканкама ў сацсетцы Вконтакте. Такім чынам, верагодна, ахоўнікі правапарадку аператыўна зрэагавалі на серыю тэрарыстычных нападаў у Францыі.

Сацыяльнае жыллё дзецям-сіротам будуць даваць толькі на 5 гадоў

|

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае карэкціроўку дзеючага жыллёвага заканадаўства. У прыватнасці, кватэры дзецям-сіротам або дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, з гэтага часу будуць даваць толькі на 5 гадоў.

“Нёман” часова ўзначаліў рэйтынг самых беларускамоўных спартовых клубаў

|

Паводле рэйтынгу, які праводзіць аўтар блога “Мова Спартова” Ігар Случак, гарадзенскі клуб выйшаў у лідары па выкарыстанні беларускай мовы сярод 40 каманд Беларусі. Але да канца года жоўта-зялёныя могуць яшчэ саступіць першае месца іншым камандам, якія ў хуткім часе прадставяць сваю статыстыку.

“Татальная музеефікацыя”. ТОП-10 музеяў-фантомаў Гродна

Дзіўнай традыцыяй у горадзе стала абяцанка чыноўнікаў “стварыць новы музей”. “Твой стыль” сабраў міні-летапіс абяцанняў, якія пакуль што не спраўдзіліся.