У аўтобусе Гродна-Калінінград знайшлі вялізную колькасць кантрабандных тэлефонаў

|

Аўтобус быў нашпігаваны дарагімі мабільнымі тэлефонамі і IPad-aмi. Кантрабанду выявілі ўчора на літоўска-расійскай мяжы. Агульны кошт кантрабанды перавышае 1,5 млн. расейскіх рублёй.

Жыхар Ваўкавыска гадаваў у кватэры канаплю

Самаробная хатняя лабараторыя была абсталяваная сістэмай асвятлення і вентыляцыі. Насенне прадпрымальны 23-х гадовы дзяцюк “выпісаў” праз Інтэрнэт з Канады.

Польшча будзе дамагацца адмены візаў для беларусаў

|

Еўразвяз разважае пра магчымую адмену візаў для грамадзян Расіі. Польшча выступае за тое, каб візы былі скасаваныя таксама для грамадзян Беларусі і Украіны.

Сяргей Гурэнка больш не трэнер мінскага “Дынама”

|

Вядомы ў мінулым гарадзенскі футбаліст напісаў учора заяву аб звальненні з пасады галоўнага трэнера сталічнай каманды. Часова яго заменіць яшчэ адна легенда гарадзенскага футбола – Сяргей Саладоўнікаў. А ў Сеціве ўжо пачаліся размовы пра тое, што Гурэнка можа ўзначаліць “Нёман”.

Беларуска-літоўскага шэсця на Грунвальд з Гродна не будзе

|

Літоўскі ўрад не знайшоў грошай на фінансаванне ініцыятывы сумеснага беларуска-літоўскага шэсця на святкаванне 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Першапачаткова планавалася, што гэтае шэсце пачнецца з Гродна.

Гарадзенскія фатографы – сярод найлепшых у краіне

|

Адразу некалькі гарадзенцаў апынуліся ў ліку лаўрэатаў першага нацыянальнага конкурсу журналісцкіх фотаздымкаў. Урачыстая цырымонія агалошвання пераможцаў конкурсу адбылася ўчора ў Мінску ў межах Фотафорума-2010.

У крадзяжы падазраецца семінарыст

Дзвесце дзесяць тысяч расійскіх рублёў знікла ў 40-гадовага расійскага бізнесмена ў цягніку Масква-Гродна.

Круглы стол па транспамежным супрацоўніцтве ў Гародні

Супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю ў галіне турызму, фарміраванне брэнда рэгіёнаў беларускага Памежжа і перспектывы развіцця этнічнага турызму на Гродзеншчыне абмяркуюць заўтра ў Гародні спецыялісты з трох краін.

Падчас выступлення парашутыстаў пацярпела немаўля

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гродна 9 мая, калі паглядзець на паказальны выступ парашутыстаў Гродзенскага аэраклуба на плошчы Леніна сабраліся сотні людзей.

Названы імёны лепшых рэпарцёраў красавіка ў Тваім Стылі

Імі сталі нашы аўтаркі і навучэнкі “Школы маладога журналіста-13” Каця Маслоўская і Каця Паўлоўская.