“За мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны”. Бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць вярнуўся ў Гродна

|

Пасля сур’ёзных траўмаў гарадзенcкi спартсмен здолеў не толькі вярнуцца ў вялікі спорт, але і стаць у чарговы раз прызёрам. 34-гадовы дзідакідальнік здолеў заваяваць бронзавы медаль на Паралімпіядзе ў Рыа дэ-Жанэйра і даказаў, што барацьба ў жыцці – самае галоўнае.

Ацяпленне ў Гродне могуць уключыць да канца гэтага тыдня

Ацяпленне ў Гродне могуць уключыць да канца гэтага тыдня. Пра гэта 4 кастрычніка на аператыўнай нарадзе паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, піша Белта.

Новы сінгл МІКІТА заспяваў па-беларуску. Гэта “Лёс”

|

Гарадзенец Мікіта Ігнаценка ў школьныя гады іграў на скрыпцы, пасля скончыў ГИТИС у Маскве і стаў артыстам. Стварыў уласны музычны праект “STAY”, дзе спяваў і выступаў як саўндпрадзюсар. Як выканаўца ён такама браў удзел у працы групы “Triangle Sun”. Большая частка песень юнака напісана на ўласныя англамоўныя тэксты. Сёлета ён распачаў сольны праект “МІКІТА” і ўжо выпусціў першы сінгл “Лёс”. Цяпер песні маюць у аснове вершы самога Мікіты, якія, нечакана нават для яго, склаліся па-беларуску.

Могілкі, лесапарк і возера: дзе прыбіралі смецце ўдзельнікі сусветнай акцыі «Зробім!» у Гродна

|

На мінулых выходных гарадзенцы, узброеныя мяшкамі і пальчаткамі, выйшлі ў самыя забруджаныя месцы Гродна, каб у рамках сусветнай акцыі «Зробім!» зрабіць свет вакол нас чысцейшым, піша Гродзенскі Зялёны партал.

У Гродне ў час рамонту аўто ў гаражы загарэўся бензін: два мужчыны атрымалі апёкі твару, рук і ног

|

Пажар у гаражным кааператыве “Вішнявец” на Індурскай шашы здарыўся ў панядзелак, 3 кастрычніка, каля 12.05. У прыватным гаражы ў час рамонту аўто загарэўся бензін, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Складана аплаціць, няпроста выехаць. Чаму платная паркоўка на Віленскай вельмі нязручная для ўсіх

|

Ужо паўгода ў Гродне на вуліцы Віленскай працуе першая платная паркоўка. За гэты час у офісным будынку побач зачынілася кафэ “Калабкі”, бар “Лондан” ужо які месяц не працуе, з’ехала некалькі іншых арандатараў. Гараджане не вельмі жадаюць паркавацца за грошы. Гарадскія ўлады тым часам плануюць адкрываць яшчэ падобныя стаянкі. Але ці патрэбныя гораду такія паркоўкі?

“Чорны пратэст” у Беластоку: 1,5 тысячы чалавек прайшло ў маўклівым маршы

|

“Мы не падтрымліваем аборты. Мы хочам свабоды і павагі”, – казалі мітынгоўцы. Жанчыны і мужчыны паўдзельнічалі ў агульнапольскім жаночым пратэсце, піша poranny.pl.

“Гродна Азот” і “Краснасельскбудматэрыялы” – у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі

|

Вытворца грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў МАЗ узначаліў спіс самых стратных ААТ па выніках I паўгоддзя 2016 года, сведчаць дадзеныя Мінфіна. Кампанію МАЗу склалі такія буйныя вытворцы, як “Гродна Азот” і “Краснасельскбудматэрыялы”, піша doingbusiness.by.

Гродзенскі турыстычны партал для замежнікаў мае з’явіцца цягам месяца

Гродзенскі турыстычны партал пра магчымасці бязвізавага ўезду плануецца прарэкламаваць на сайтах гарадоў-пабрацімаў, паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Віталь Братанюк, піша Белта.

“Чорны пратэст” у Гродне: мастачка Яна Шостак выказала салiдарнасць з польскiмi жанчынамi

|

Новы закон аб забароне абортаў, які разглядае польскі сейм, выклікаў у краіне сур’ёзныя дыскусіі. Жанчыны, якія лічаць поўную забарону абортаў парушэннем сваіх рэпрадуктыўных правоў, заклікалі правесці 3 кастрычніка акцыю “чорны панядзелак”. У Гродне іх падтрымала маладая мастачка Яна Шостак – тая самая, што стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму пасланню Папу Рымскаму Францішку.