У Гродне пройдзе круглы стол па малым памежным руху з удзелам Генеральнага консула Польшчы

|

Пра магчымыя выгады для Беларусі ад увядзення ў жыццё дамовы аб малым памежным руху можна будзе даведацца на сустрэчы, што пройдзе 21 мая ў Гродне.

Семінар-дыскусія пра захаванне архітэктурнай спадчыны Гродна пройдзе 13 мая

|

У сустрэчы, прысвечанай актуальным выклікам і магчымым падыходам да захавання і інтэрпрэтацыі ўнікальнай спадчыны каралеўскага горада, прымуць удзел гісторыкі Іна Соркіна, Андрэй Вашкевіч і Таццяна Касатая. Мадэратар дыскусіі – Сцяпан Стурэйка.

Каму свята, а каму – нары. Хваля арыштаў дайшла і да Гродна

За Чэмпіянат свету па хакеі трэба плаціць: Станіслаў Рачкель (актывіст Маладога Фронту) і Вячаслаў Завіноўскі атрымалі па 10 сутак за “дробнае хуліганства”.

Скідзель стаў горадам-спадарожнікам Гродна

|

7 мая прэзідэнт падпісаў указ “Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў”. Такі статус могуць цяпер атрымаць гарады абласнога ці раённага падпарадкавання, а таксама гарадскія пасёлкі, што знаходзяцца ў адлегласці да 60 км ад абласнога цэнтра.

“Шынель” для Гродна ад польскага рэжысёра

Польскі рэжысёр Пётр Дамброўскі скончыў пастаноўку спектакля “Шынель” у Гарадзенскім драмтэатры, прэм’ера адбудзецца 15 мая.

Ля Новага замку прайшла акцыя-віншаванне ветэранаў Вялікай айчыннай (фота)

Напярэдадні 9 мая моладзь з праектаў “Жывая гісторыя” і “Ведай нашых”, а таксама бібліятэка імя Карскага і Фонд міру правялі музычна-танцавальную акцыю для ветэранаў.

Імідж Гродна як культурнай сталіцы Беларусі будуць прасоўваць… поп-спевамі ў клетцы

|

Перформанс у гарадзенскім заапарку правядзе мясцовае поп-трыа “17 секунд”. У аўторак 13 мая, у поўдзень, спявачкі, загрымаваныя пад вядзьмарак – персанажаў славянскіх казак – заспяваюць у воўчай клетцы.

Бітва з “Цмокамі” працягваецца

Баскетбалісты “Гродна-93” працягваюць барацьбу за перамогу ў чэмпіянаце краіны. У трэцім матчы фінальнай серыі супраць сталічных “Цмокаў-Мінск” гарадзенцы перамаглі 7 траўня з лікам 89-85.

“Нёман” – “Шахцёр”: прага рэваншу

|

Футбалісты гарадзенскай каманды ў чарговым матчы чэмпіянату краіны сустракаліся 7 траўня з салігорскім “Шахцёрам”. Менавіта салігорцы некалькі дзён таму перашкодзілі камандзе Сяргея Саладоўнікава другі раз у гісторыі заваяваць Кубак Беларусі, перамогшы гарадзенцаў з лікам 1-0.

Гарадзеншчына застаецца ў лідарах па колькасці доўгажыхароў (інфаграфіка)

Чарговы год запар аказваецца, што найбольшая колькасць беларусаў, якія перайшлі 100-гадовую мяжу, жыве ў Заходняй Беларусі, перадусім на Гарадзеншчыне. У параўнанні з маем 2013 наша вобласць нават павялічыла адрыў.