Халява ў Гродне: У крамах “Евроопт” раздаюць бясплатна марозіва

| Без катэгорыі

Пачаставацца бясплатным марозівам можна у крамах “Евроопт”  27 жніўня. Усе ахвотныя  гарадзенцы могуць атрымаць порцыю лідскага марозiва “Антошка” цалкам бясплатна.

Джош Ланца запрашае на творчую сустрэчу

|

Творчая сустрэча з амерыканскім бардам Джошам Ланца адбудзецца ў Музей гісторыі рэлігіі 28 жніўня ў 18.30. Вялікую частку праграмы сустрэчы складуь песні пад гітару на вершы  любімых рускіх паэтаў Джоша – Аляксандра Пушкіна і Уладзіміра Высоцкага, а таксама аўтарскія песні.

Гарадзенскія мадэлі адбілі нападзенне хуліганаў

Такога горад яшчэ не бачыў. Сярод белага дня на дзяўчат, што ладзілі модны паказ, напалі невядомыя. Бойка адбывалася ў людным месцы каля гандлёвага комплексу “Карона”.

Заходняя і Паўднёвая Еўропа – рай на зямлі?

У мяне часта цікавяцца пра добрае жыццё ў Еўропе і пытаюць: “А як у Беларусі – горш?”  Улетку я падарожнічаў па заходняй Еўропе, і вырашыў зараз падзяліцца сваімі ўражаннямі пра жыццё шэраговых еўрапейцаў.  Забягаючы наперад скажу, што гэта не заўсёды рай.

Праблема згуртавала: Гарадзенцы аднаўляюць згарэлы прытулак для бяздомных жывёл

Вось ужо як некалькі дзён валанцёры арганізацыі “Преданное сердце” і жыхары горада сваімі сіламі аднаўляюць згарэлы прытулак для сабак у вёсцы Лапенкі. 

Гарадзенцы могуць падказаць уладам назвы для новых вуліц горада

|

На грамадскае абмеркаванне вынесены назвы 17 новых вуліц у Гродне ў раёнах індывідуальнай забудовы Забалаць-3 і Ласосна-4. Плануецца, што амаль усе вуліцы будуць названыя ў гонар Герояў Савецкага Саюза.

Ці знойдуць косткі на тэрыторыі былога “Пагранатраду” на Горкага?

|

На месцы колішняй вайсковай часткі мае паўстаць Парк высокіх тэхналогіяў. Зносіць гістарычныя будынкі не будуць.

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

Гродна – гэта горад, у якім ёсць шмат цікавостак. Адны ляжаць на паверхні, а іншыя становяцца прыкметныя, калі да іх прыгледзецца. Як аказалася, у нашым горадзе водзяцца нават львы. Не сапраўдныя, канешне, а ў якасці ўпрыгожванняў на будынках.

Агляд надзвычайных здарэнняў на Гарадзеншчыне

|

Пенсіянер-эксбіцыяніст, дармаед-алкаголік, аварыя са смяротным зыходам і іншае – глядзіце інтэрактыўную мапу надзвычайных здарэнняў на Гарадзеншчыне за апошнія дні. 

Лукамор’е па-гарадзенску паўстала ў Каробчыцах

|

Пленэр рэзчыкаў па дрэву, што ўжо сёмы раз праходзіць ў гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”, 25 жніўня скончыў сваю працу. Майстры зрабілі завяршальныя штрыхі на скульптурах, а іх героі  хутка знойдуць свае месцы на тэрыторыі парка пры маёнтку.