Ужо сёння – чарговая “Сустрэча на Крызе” з Алесем Краўцэвічам

|

Вядомы гарадзенскі гісторык прадставіць аўтарскую распрацоўку тэмы “Пачаткі беларускай дзяржаўнасці (IX – XII cт.)”. Сустрэча пройдзе ў галерэі “Крыга” ў сераду, 11 снежня, пачатак у 18.00.

Яўген Савасцьянаў пераходзіць у “Гомель”

|

Пра гэта стала вядома сёння, пасля таго, як афіцыйны сайт футбольнага клуба “Гомель” апублікаваў навіну аб пераходзе.

Помнік паўстанцам 1863 года з’явіўся ў Астравецкім раёне

|

У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю. Помнік прысвечаны паўстанцам 1863 года і зроблены выключна на прыватныя сродкі.

У Беластоку прэзентуюць праект, які распавядае гісторыю польска-беларускага памежжа ў старых фотаздымках

|

Прэзентацыя адбудзецца 15 снежня. Дзеля стварэння ўнікальнага альбома, удзельнікі фотаэкспедыцыі наведалі сем мясцовасцей: Кляшчэле і Гарадок у Польшчы, Сапоцкіна, Лунна, Воўпу, Ваўкавыск і Камянец у Беларусі. Праглядзелі прыватныя архівы больш за 40 сем’яў, скапіравалі больш за 2300 здымкаў.

Няпростая перамога над “Шахцёрам”

|

Учора ў Гродне ў Лядовым палацы адбыўся чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі. Гарадзенскія хакеісты прымалі салігорскі “Шахцёр” і мінімальна абыгралі яго з лікам 2:1.

У Гродне перавярнуліся два каткі

Сёння па вуліцы Каплічнай, ля Грандзічаў, цягач, які перавозіў два асфальтаўкладачныя каткі, нечакана перакуліў іх на прыпаркаваныя аўтамабілі.

На Савецкай плошчы ў Гродне з’явіцца каток

Прыватная фірма адкрые каток са штучным лёдам ля Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Тэрыторыя катка ўжо агароджаная. Ён мае працаваць месяц у тэставым рэжыме.

Запрашаем гарадзенскую моладзь пазнаёміцца з Еўрапейскай валанцёрскай службай

|

Калі вам цікава, што такое Еўрапейская валанцёрская служба і як можна паехаць валанцёрам у Еўропу, запрашаем вас на сустрэчу “ЕВС у Гародні!”, якая адбудзецца 12 снежня па вул. Будзённага, 48А, офіс 63 у 18.00.

Вандроўка па старым Гродне. Частка ХХІ. Левая ўзбярэжная і Францішканы

Мы паступова набліжаемся да завяршэння нашых гарадзенскіх вандровак. У рэшце матэрыялаў амаль заўсёды мы будзем бачыць Нёман і, канешне ж, параходы – тагачасныя сімвалы прагрэсу.

Чэрнік – лепшы гулец “Нёмана” па выніках галасавання на “Тваім стылі”

Завяршылася наша галасаванне на лепшага гульца гарадзенскага “Нёмана” у сезоне 2013 года. Найбольшую колькасць галасоў (51%) атрымаў галкіпер гарадзенскай каманды – Сяргей Чэрнік.