“Нёман” у авертайме абыграў “Сэндэрыйске”

|

Нашы хакеісты атрымалі першую перамогу на Кантынентальным Кубку. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі ў овертайме ўзяла верх над хакеістамі “Сэндэрыйске”. Гэта азначае, што ў “Нёмана” ёсць яшчэ шанцы на выхад у Суперфінал.

Стогадовы арган адрэстаўравалі ў Вялікіх Эйсмантах

22 лістапада ў 11.30 у Вялікіх Эйсмантах адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне пасля рэстаўрацыі касцёльнага аргана.

42 аварыі за суткі. У адной з іх загінулі тры чалавекі

|

На Гарадзеншчыне чарговы ўсплёск аварыйнасці.

У 42 здарэннях пацярпелі транспартныя сродкі, у сутыкненні на аўтадарозе “Мінск-Гродна” позна ўвечары 22 лістапада загінулі трое.

Гарадзенскі міліцыянер, які фальсіфікаваў справы, асуджаны на 5 гадоў

Маёра міліцыі Аляксандра Траўкова, які незаконна пазбавіў волі чатырох маладзёнаў, асудзілі на 5 гадоў турэмнага зняволення з пазбаўленнем звання. Пра гэта распавёў некалі пацярпелы ад Траўкова Аляксандр Жарліцын.

Чаго чакаюць гарадзенцы ад новага старшыні аблвыканкама?

Ужо тыдзень, як старшынёй Гродзенскага аблвыканкама з’яўляецца Уладзімір Краўцоў. “Твой стыль” пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Гродна, чаго яны чакаюць ад новага “губернатара”.

У Гродне выступіць дачка Чэслава Немэна

|

Канцэрт Наталлі Немэн пад назвай “Немэн, якога мы не ведалі”, пройдзе ў гарадзенскім Драматычным тэатры 8 снежня. Перад канцэртам у тэатры адкрыецца фотавыстава “Чэслаў Немэн у аб’ектыве жонкі” з удзелам аўтаркі Малгажаты Немэн.

“Гроднахлебпрам” наладзіў выраб замарожаных тортаў і пірожных

|

Гродзенскі хлебазавод пачаў замарожваць некалькі відаў тортаў і два віда заварных пірожных.

“Гарбата-кава-АГП”: сустрэча пра гэндар у палітыцы

|

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Трэцяя сустрэча ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў рамках праэкта “гарбата-кава-АГП” пройдзе ў Гродне 25 лістапада.

Апошняе, што зрабіў для гарадзенцаў Сямён Шапіра

|

За некалькі дзён да прызначэння на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама цяпер ужо экс-кіраўнік Гарадзеншчыны папеў усталяваць крайнія максімальныя цэны на бульбу,буракі і цыбулю.

“Нёман” стартаваў на Кантынентальным кубку з паразы

|

Гарадзенскі “Нёман” пачаў выступ на Кантынентальным Кубку і ў першым жа матчы прайграў, але тым самым зарабіў адно ачко. Сапернікам беларусаў была каманда “Ставангер” з Нарвегіі. Сустрэча са скандынавамі ў асноўны час скончылася з лікам 3:3. Авертайм мацнейшага не выявіў, а ў булітах ўдача была на баку нарвежцаў.