На Гродна абрынуліся залевы. Дажджы ўзмацняюцца

|

Апошнія дні Гродна знаходзіцца ў палоне актыўных атмасферных франтоў.

За суткі 18 верасня і ноч 19 верасня ў горадзе выпала 34 мм ападкаў – 86% ад месячнай нормы.

“Гроднааблгідрамет” абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

90-гадовая жанчына і яе сын-пенсіянер загінулі ў пажары ў Лідзе

|

Пажар у прыватным доме па вуліцы Герасімава здарыўся 18 верасня ўвечары. Заўважыўшы дым, сусед выклікаў выратавальнікаў.

Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай турме на знак пратэста пашкодзіў жывот лязом

|

Прычынай, з якой палітвязень нанес сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні, стала “адкрыта здзеклівае стаўленне адміністрацыі турмы”, са спасылкай на крыніцу ў гарадзенскай Турме №1 піша “Платформа”.

Гарадзенскія хакеісты мацней за “Шахцёра”

|

У чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату Беларусі, гарадзенскі “Нёман” нанёс паражэнне салігорскаму “Шахцёру” з лікам 0:2. У складзе гарадзенцаў шайбамі ў першым перыядзе адзначыліся форварды Віктар Андрушчанка і Аляксандр Мацярухін.

На Гарадзеншчыне за паўгадзіны здарыліся дзве аднатыпныя цяжкія аварыі

|

Машыны перакуліліся з-за перавышэння хуткасці на вільготным асфальце. Усе ўдзельнікі – у шпіталі. Пацярпелыя не скарысталіся рамнямі бяспекі.

Фотафакт: прыбралі сена – паклалі дошкі

Яму каля гарадзенскага офіса Белаграпрамбанка, што больш за тыдзень была закладзена сенам, заклалі больш трывалымі матэрыяламі. Праўда, замест асфальта, якім закладаюць дарожныя яміны звычайна, гэту засыпалі пяском ды прыкрылі плітой з дрэва.

Гарадзенцаў навучаць быць здаровымі

|

Тэрапеўт, фіта-тэрапеўт, кардыёлаг, эндакрынолаг, педыятр, дэрматолаг, валеолаг будуць кансультаваць усіх ахвотных на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра “Гродна”.

Восеньскі фэст пройдзе на радзіме Чэслава Немана

|

Свята пачнецца на наступным тыдні ў вёсцы Старыя Васілішкі, дзе ў 1939 годзе нарадзіўся і да 19 гадоў жыў Чэслаў Неман.

Гарадзенскі Музей Багдановіча прымае ўдзел у еўрапейскім конкурсе фільмаў

Камедыйны трымценнік пра вяртанне паэта ў свой гарадзенскі дом знялі ў Музеі Максіма Багдановіча ў Гродне. Васьміхвілінная стужка прысвечана сумеснаму беларуска-літоўска-латышскаму праекту па стварэнні інтэрактыўнага сайта – своеасаблівага віртуальнага музея.

Дырэктар-расіянін збанкрутаваў наваградскае прадпрыемства

|

Кадравыя афёры больш чым на 4 мільярды рублёў давялося разблытваць Камітэту дзяржкантролю.