У Гродне пройдзе выстава кветак у вазонах, прымеркаваная да 8 сакавіка

|

Выстава хатніх раслін будзе прадстаўлена 7 сакавіка ў Гарадзенскім абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і юнацтва, які знаходзіцца па адрасе вул. Антонава, 20 (уваход злева, 2 паверх). Выстава-продаж будзе прысвечаная надыходзячаму святу 8 сакавіка.

Ці трапілі вы на канькі гэтай зімой?

|

Скончылася зіма, якая сёлета аказалася вельмі цёплай і сухой. Беларусы не паспелі як след нарадавацца зімовымі відамі спорту, а ў прыватнасці – катаннем на каньках. Паспрабуем паразважацць пра даступнасць гэтага віду спорту ў Гродне і параўнаць з… Масквой. Колькасць насельніцтва і лакалізацыя будзе ўлічаная.

Навіны з Турцыі: “Нёман” разграміў “Калугу” з лікам 6:1

|

Сёння гарадзенскія футбалісты правялі чарговы спарынг-матч. Супернікам “Нёмана” стала каманда “Калуга”, якая прадстаўляе Другі дывізіён Расіі (Д3). Чаго і варта было чакаць, дружына Сяргея Саладоўнікава без цяжкасцяў справілася з маладой камандай з Калугі і разграміла яе з лікам 6:1.

Аднавіла працу інтэрнэт-галерэя старых фотаздымкаў Гродна

Каштоўны сайт з вялікай калекцыяй фота старога Гродна раней працаваў па адрасе old.grodno.net, але праз аварыю на серверы быў недаступы з лета 2011 года. Толькі цяпер энтузіясты, згуртаваныя на Гарадзенскім форуме, аднавілі працу сайта з новым адрасам oldgrodno.by.

У Беластоку і на Падляшшы пачасціліся выпадкі рабаўніцтваў грамадзян Беларусі

|

Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Аляксандр Берабеня паведаміў, што на 20% павялічылася колькасць дакументаў, якія консульства выдае прыезджым беларусам замест страчанага пашпарта. У большасці выпадкаў дакументы беларусаў знікаюць разам з сумкамі, барсеткамі, гаманцамі.

“Нёман” атрымаў перамогу ў першым матчы плэй-оф супраць “Брэста”

|

Сёння ў Гродне адбыўся першы матч плэй-оф з удзелам “Нёмана”. Гарадзенскія хакеісты з цяжкасцю адолелі хакеістаў “Брэста”, выніковы лік сустрэчы 4:2.

“Быць беларусам да ніткі T-shirt”: у Гродне пройдзе ток-шоў пра “свядомую” вопратку

|

Беларускаарыентаваныя брэнды адзення апошнім часам усё больш бачныя ў публічнай прасторы. Пра гэты трэнд пойдзе гаворка на ток-шоў “Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні становіцца трэндам?”, што пройдзе 7 сакавіка ў гарадзенскім антыкафэ “Жывы час”.

Гарадзенцы збіраюць подпісы пад петыцыяй супраць тытунёвых кіёскаў

“Рэспубліканскі эксперымент” з тытунёвымі кіёскамі, што з канца 2013 года пачалі з’яўляцца ў Гродне і рэгіёне (у канцы лютага з’явіўся першы кіёск у Ваўкавыску – на фота), абурыў мноства гарадзенцаў, асабліва карыстальнікаў інтэрнэта. Зараз яны збіраюць подпісы пад петыцыяй на change.org.

Серыя папяровых макетаў “Замкі Беларусі” пашыраецца

Гісторык Дзмітрый Кіенка разам са сваім сябрам Ігарам Адасікам стварае папяровыя мадэлі замкаў Беларусі. Ранейшае хобі набыло ці не прамысловыя маштабы і цяпер новыя мадэлі з’яўляюцца вельмі часта.

Карпарацыя Microsoft праверыла гродзенскія кампутарныя крамы на прадмет пірацтва

|

У праграму “тайны пакупнік” трапілі 35 мінскіх і 35 абласных гандлёвых кропак.

У Гродне пірацкія версіі ПЗ Microsoft пакупнікам прапаноўвалі ў кожным трэцім выпадку.