Крупная международная конференция по вопросам старения пройдёт в Гродно

|

Эксперты з сямі краін абмяркуюць у Гродне пытанні, звязаныя з распрацоўкай нацыянальных і рэгіянальных планаў дзеянняў па пытаннях старэння.

У Гродне канцэртам узгадалі ахвяр Халакосту

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у гарадзенскай сінагозе прайшоў вечар твораў вялікіх кампазітараў, якія звярталіся да тэмы Халакосту.

Гандлёвы цэнтр OldCity спыніў свае бясплатныя аўтобусы

У Гродне з 4 красавіка дзейнічае новы прыпынак грамадскага транспарту “Гандлёвы цэнтр OldCity”. Ён знаходзіцца на вуліцы Дубко, на супрацьлеглым баку ад цэнтру. З адкрыццём новага прыпынку быў спынены рух спецыяльнага бясплатнага аўтобуса.

Ад бронзавых медалёў гарадзенскую “Алімпію” аддзяляе адна перамога

|

У Гродне на мінулых выходных, 2-3 красавіка, баскетбалісткi “Алімпіі” ў барацьбе за бронзу правялі два матчы супраць мінскага РГУОРа. Абедзве сустрэчы скончыліся перамогай мясцовай каманды.

Распачата яшчэ адна крымінальная справа супраць “Банды на тэчыках”

|

У ходзе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Карэліцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па факту хуліганства, звязанага з пашкоджаннем маршрутнага мікрааўтобуса (ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), устаноўлены падазроныя асобы і выяўлена аналагічнае злачынства, раней здзейсненае ў суседнім раёне, паведамляе сайт Гарадзенскага Упралення следчага камітэта 4 красавіка.

 

У Гродзенскай вобласці пачынаюць адключаць ацяпленне

У Гродзенскай вобласці пачынаюць адключаць ацяпленне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальнік аддзела энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама Наталлю Прылепскую. 4 красавіка ад сістэмы цеплазабеспячэння адключылі адміністрацыйныя, грамадскія, прамысловыя і іншыя аб’екты вобласці. Жылы фонд, бальніцы, паліклінікі, музеі, школы і дзіцячыя сады, гасцініцы, інтэрнаты і іншыя сацыяльныя ўстановы ад гэтага дня пераводзяцца ў рэжым прапальвання.

 

Скарыць Амерыку. Беларус на інвалідным вазку сабраў 100 мільёнаў на унікальнае падарожжа

Саша Аўдзевіч сабраў грошы на падарожжа па ЗША на ручным ровары. Хлопец з Ліды, які перасоўваецца на інвалідным вазку, рыхтуецца да незвычайнага марафону. Ён хоча праехаць 6 тысяч кіламетраў ад Нью-Ёрка да Сан-Францыска на ручным байку.

Пасажыр з нажом спрабаваў забіць гродзенскага таксіста

|

Першыя красавіцкія выходныя прадэманстравалі ўсю небяспеку працы  таксіста аднаму з гарадзенскіх кіроўцаў, паведамляе УУС Гродна. Мужчына, як заўсёды, адправіўся зарабляць грошы звыклым для яго спосабам. Ўжо дасканала вывучыўшы час прыбыцця цягнікоў, ён адправіўся на чыгуначны вакзал, каб узяць пасажыра. На стаянцы да машыны падышоў малады чалавек 1982 года нараджэння з просьбай давезці па адрасу.

 

ААТ “Гроднахлебпрам” выкарыстоўвала чэрствы хлеб для выпечкі свежага

За апошнія некалькі гадоў ААТ “Гроднахлебпрам” выкарыстала пры выпечцы свежага хлеба 147 тон хлебнай крошкі, якую атрымалі, перапрацаваўшы чэрствыя хлебабулачныя вырабы, што вярнулі гандлёвыя арганізацыі. Рэцэптурай і тэхналагічнай інструкцыяй гэта не прадугледжвалася, паведамляе “СБ Беларусь сегодня”

 

Амаль як у гарах! Пад Гродна турысты-воднікі адкрылі новы сезон на унікальнай рацэ з парогамі і вірамі

“З новым годам!” – Павіншавала дзяўчына-турыстка журналістаў БЕЛТА, якія прыехалі на незвычайную раку Асташанцу ў раёне Аўгустоўскага канала. Тут  41-ы раз запар фестывалем “Нёманская вясна” – турысты-воднікі адкрылі новы сезон, таму жартам кажуць, што новы год для іх пачынаецца 2 красавіка. За савецкім часам тут збіраліся лепшыя спартсмены з усёй вялікай краіны. Гэты год у плане адраджэння традыцый выдаўся асаблівым: да беларускіх аматарам водных падарожжаў дадаліся прадставілі Польшчы, Украіны і Расіі. Усяго ў першым у новым годзе турніры па тэхніцы турысцка-прыкладнога мнагабор’я ў  водным турызме прынялі ўдзел больш за 200 спартсменаў.