На Ашмяншчыны загінуў мужчына, які спрабаваў кіраваць трактарам

|

Між тым, права кіравання ні такім, ні якім-небудзь іншым механічным транспартным сродкам 45-гадовы вясковец не меў. Гэта не перашкодзіла яму сесці за руль трактара, на якім дадому прыехаў з працы яго сын.

У Гродзенскай вобласці будуць актыўна выкарыстоўвацца мясцовыя віды паліва

Іх долю ў сістэме ЖКГ Гродзенскай вобласці плануецца павялічыць да 46,7%, піша belta.by .

У раёны сядзібнай забудовы будуць падведзены камунікацыі

|

Каля Br13 млрд. будзе выдзелена ў 2012 годзе з бюджэту на арганізацыю водазабеспячэння і электрыфікацыі раёнаў сядзібнай забудовы ў Гродне.

У Гродне прэзентуюць кнігу па гісторыі Грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне

30 мая ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”.

Аўтар – вядомы лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш – разглядае гісторыю ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі ў рэгіёне да 1839 года.

Пабудова Гродзенскай ГЭС паспрыяе развіццю турызму?

З уводам станцыі ў эксплуатацыю на Нёмане з’явіцца вадасховішча шырынёй 2 км і даўжынёй больш за 45 км. На ім плануецца размясціць шматлікія базы адпачынку.

У Гродне захаваецца пераважна цёплае надвор’е. У вобласці магчымыя замаразкі на глебе

Паводле прагнозу Гроднааблгідрамету на 28 мая – 3 чэрвеня, гарадзенцаў чакаюць  кароткачасовыя дажджы, прахалодныя ночы і параўнальна цёплыя дні. Найхаладней будзе ў сераду.

З-за стала на бальнічную койку трапілі 11 наведвальнікаў кафе «Полька»

Сімптомы сальманелёза пацвердзілі ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы. У выпадку правалокі з лячэннем наступствы маглі быць вельмі сур’ёзнымі – заражэнне крыві, ўскладненне на сэрца і галаўны мозг, у горшым выпадку – смерць. Дактары правяраюць аналізы ўсіх, хто ў той дзень абедаў ў кафэ.

Загінуў пад плітой

Жалезабетонная пліта памерам 1,5х6 метраў абрынулася на жыхара Гальшан, які самавольна зразаў рэшткі металічных канструкцый у закінутым будынку, чым і справакаваў абрушэнне.

Лёс пагранічніка

Амаль праз семдзесят адзін год пасля пачатку вайны ў лёсе яшчэ аднаго салдата можна паставіць канчатковую кропку. Сяржант Пётр Башорын, які напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны служыў на заходняй мяжы СССР, да сённяшняга дня афіцыйна лічыцца загінуўшым 22-га чэрвеня 1941 г. і пахаваным у брацкай магіле каля пагранічнай заставы імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Віктара Усава.

Пенсіянер з Мастоўскага раёна блукаў у лесе больш за тыдзень

|

Адольф Пузач пайшоў у бліжэйшы лес за арэшнікам і знік. Суседзі абшукалі ўсю вёску і лес, а пасля звярнуліся ў міліцыю, піша ctv.by .