У Гродна ідзе зіма: прагноз надвор’я на тыдзень

|

28 снежня ў Гродне захаваецца цёплае надвор’е – чакаецца плюсавая тэмпература. Але ўжо з 29 снежня тэмпература пойдзе на зніжэнне, і Новы год абяцае быць марозным.

Снег і дождж ім не перашкода: гарадзенскія вулічныя музыкі не плануюць сыходзіць на зімоўку

Вулічныя музыкі, што выходзяць на Савецкую як на працу, імкнуцца граць пры любым надвор’і. Нават з надыходам марозу сыходзіць у цёплыя месцы яны не збіраюцца.

Гарадзенскія хакеісты без падтрымкi саступілі камандзе прэзідэнта

Каманда Гродзенскай вобласці не здолела супрацьстаяць дружыне прэзідэнта Беларусі ў матчы IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд. У выніку гарадзенцы ва ўпартай барацьбе саступілі лідару турніра з лікам 2:0.

Цёплая зіма прымушае гарадзенскіх спартсменаў мяняць лыжы на лыжаролеры

|

Аматары зімовых відаў спорту ўжо не спадзяюцца на звычайнае зімовае надвор’е са снегам і прыстасоўваюцца да новых умоваў. Каб не збіваць рэжым трэніровак, спартсмены вымушаны выкарыстоўваць замест лыж новы для Гродна і незвычайны інвентар.

Беларуская машына часу выходзіць на новы віток. Павел Баркоўскі пра філасофскую спадчыну Ігната Абдзіраловіча

|

Жыццё Беларусі на цывілізацыйным разломе паміж Усходам і Захадам, развіццё асобы і магчымасць сумеснай творчасці як спосабу развіцця грамадства – гэта ідэі, актуальныя не толькі тут і цяпер. Амаль сто гадоў таму гэтыя пытанні турбавалі беларускага філосафа Ігната Абдзіраловіча. Яго знакамітае эсэ “Адвечным шляхам” аналізаваў 17 снежня ў час лекцыі ў галерэі “Крыга” філосаф Павел Баркоўскі.

Гродна ў Instagram: горад напярэдадні Новага году

|

У апошнім перад Новым годам выпуску нашай фотападборкі хапае як святочнага настрою, так і проста прыгожай архітэктуры. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.

Новы Свет – горад, які мы страцілі за некалькі гадоў

У канцы 2015 года мы вырашылі ўзгадаць, як за апошнія 10 год страцілі адзін з самых цікавых і адметных кварталаў старога Гродна, і параўнаць яго выгляд сёння і раней.

Пасля серыі паражэнняў “Нёман” здолеў перамагчы ў матчы з “Гомелем”

|

Апошні афіцыйны матч 2015 года скончыўся для падапечных Мілаша Голаня упэўненай перамогай. З лікам 2:0 у Гродне быў абыграны ХК “Гомель”.

У драмтэатры прайшла дабрачынная елка для соцень маленькіх гарадзенцаў

|

У драмтэатры 23 снежня прайшла дабрачынная елка ад Гродзенскага гарвыканкама для дзяцей, што выхоўваюцца ў шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’ях, інтэрнатах, а таксама для дзяцей з інваліднасцю.

Гурт Vuraj прывёз у Гродна сапраўдную калядную казку (ВІДЭА)

Святочны канцэрт этна-гурта Vuraj адбыўся 25 снежня ў рэстаране “Тапаз”. Музыкі прыехалі павіншаваць гарадзенцаў з Калядамі, прэзентаваць новы міні-альбом “Шэсць загадок” і адзначыць свой пяцігадовы юбілей.