Раскопкі на тэрыторыі Старога Замка працягваюцца

Зусім нядаўна да археолагаў, што працуюць на раскопках Старога Замка ў Гродне, далучыліся студэнты гістарычнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы. Зараз яны вядуць раскопкі разам.

“Дабраном” у Гродне: “Не вядзіцеся на правакацыі, мы працуем у звычайным рэжыме”

Мінистэрства гандлю паведаміла , што з 21 ліпеня плануецца прыпыненне дзейнасці 177 магазінаў сеткі “Дабраном” па ўсёй рэспубліцы. Карэспандэнт “Твайго Стылю” наведаў некалькі гарадзенскiх крам, якiя належаць арганізацыі і даведаўся, што большасць супрацоўнікаў не верыць у тое, што крамы зачыняць.

Гімназіст з Гродна перамог у тэлешоў “Умники и умницы”

Выпускнік Гарадзенскай гарадской гімназіі Мікіта Валковіч перамог у расійскім тэлевізійным інтэлект-шоў для школьнікаў “Умники и умницы”.

Мемуары эмігранткі: пачатак

Маладая гарадзенка Аліса сутыкаецца з цяжкасцямі дарослага жыцця. Неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у Швецыю.

Акупацыя Гродна: успаміны ад сведкі часу

Ёсць у горадзе людзі, якія выдатна памятаюць вайну, хоць і рэдка пра гэта расказваюць. Яўген Фёдаравіч Пікаловіч належыць да пакалення людзей, што называюць “дзецьмі вайны”. Яму было шэсць, калі немцы ўварваліся ў наш край. Тыя ваенныя жахі на ўсё жыццё засталіся ў памяці маленькага хлопчыка. Разам з “Тваім Стылем” ужо пажылы мужчына ўспомніў страшныя дні свайго маленства.

 

У цэнтры горада падымаюць стары брук, каб знайсці пашкоджаную трубу

Сёння практычна да канца працоўнага дня ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Ажэшка – Савецкая – Віленская не будзе вады.

 

Купалле адсвяткавалі ў Залессі

|

Традыцыйнае Купалле адзначылі ў Залессі, на Смаргоньшчыне, ноччу з 6 на 7 ліпеня. Свята праводзіцца тут штогод, і кожны раз па-новаму.  Для сёлетняй імпрэзы рэжысёры Таня Нясцюрына і Аксана Ліс, супрацоўніцы мясцовага дома культуры, падрыхтавалі паганскі сцэнар.  

 

Цяпер у Гродне на адзін замак больш: У парку Жылібера пабудавалі яшчэ адзін Стары замак

У парку Жылібера з’явіўся свой замак. Праўда, ён невялікі, памерам усяго паўтара метра. 

У Ваўкавыску ўсталявалі памятны знак у гонар атрымання горадам Магдэбургскага права

|

У рамках падрыхтоўкі да святкавання 1010-гадовага юбілею Ваўкавыска 7 ліпеня на клумбе перад будынкам райвыканкама ўсталявалі камень – памятны знак у гонар атрымання горадам у 1503 Магдэбургскага права.

Маладажоны з Ліды бясследна зніклі ў Чорным моры

|

Трагедыяй скончыўся адпачынак у Анапе на Чорным моры маладажонаў з Ліды: на матрацы іх вынесла ў адкрытае мора, пошукі не далі выніку.