Прадпрымальнікі з аптовых складоў у Гродне: “Людзі дзівяцца, што ў нас такі якасны прадукт”

|

У канцы 2015 года на рынку “Паўднёвы” скончылі будаўніцтва новых аптовых складоў. Тады абяцалі, што першыя прадпрымальнікі пачнуць працаваць там ужо ў сакавіку 2016 года. Як аказалася, на арэнду складоў яшчэ нават не праводзілі аўкцыёну.

У Гродне Volkswagen сутыкнуўся на пераездзе з цягніком

|

ДТЗ адбылося 14 сакавіка каля 00.37. Volkswagen T5 Multivan выехаў на неахоўваемы чыгуначны пераезд без шлагбаўма, дзе сутыкнуўся з цеплавозам, які цягнуў пяць вагонаў, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Прайграна бітва, але не вайна: “Нёман” у Гродне саступіў “Юнацтву”

|

Праз тыдзень вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У трэцім матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Юнацтвам” перамогу на свой рахунак запісалі падапечныя Міхаіла Захарава. Дзякуючы тром неўзаемным шайбах мiнчане выйшлі наперад у серыі.

Сяргей Башлыкевіч расказаў у Гродне пра “сэкс з барадатым мужчынам”

Песні пра негра і самотнага лася-гея, актывіста БРСМ і катэр імя Аляксандра Лукашэнкі заспяваў у Гродне 11 сакавіка мінскі бард Сяргей Башлыкевіч. Песні суправаджаліся цікавымі гісторыямі іх стварэння і выканання. Канцэрт праходзіў у творчай прасторы “ДОМ46”.

“Шпацыр па памяці” ў Гародні: трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці

|

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе “Шпацыр па памяці” ў Гародні, які адбудзецца 1-3 красавіка 2016 года.

Трэцяе кола адраджэння. Сяргей Будкін пра гурт Dzieciuki і іх новы альбом

|

Яны расказваюць простымі словамі, як і за што трэба любіць Айчыну. Тое ж самае рабілі беларускія паэты ў пачатку XX стагоддзя, і нацыя была ўжо выспела амаль, але прыйшлі саветы і гвалтам выправілі гэтае ўсведамленне на перыферыю памяці. Тых, хто хоць нешта казаў насуперак ці нават патэнцыйна мог сказаць, зацкавалі, зламалі, расстралялі, змусілі з’ехаць.

З0 год мінула, а дух “Паходні” жывы: заснавальнікі першай у Гродне дэмакратычнай арганізацыі сустрэліся ў “Крызе”

|

Сябры гарадзенскай “Паходнi” сабраліся 12 сакавіка ў галерэі “Крыга” каб успомніць і адзначыць у невялікім коле аднадумцаў 30 год з дня заснавання гісторыка-культурнага грамадскага аб’яднання, з якога выйшлі многія пазнейшыя грамадскія арганізацыі Гродна.

Чэмпіянат ужо хутка, а футбалісты “Нёмана” зноў прайграюць

|

Гарадзенскі “Нёман” працягвае падрыхтоўку да новага сезона. І свой чарговы таварыскі матч, жоўта-зялёныя правялі ў Пінску, дзе прайгралi мазырскай “Славii”.

Адно першае, два другіх, тры трэціх: вынікі гарадзенцаў на чэмпіянаце Беларусі па тайскім боксе

|

Чэмпіянат Беларусі па тайскім боксе прайшоў 1-5 сакавіка ў Мінску. У ім прыняло ўдзел больш за дзвесце баксёраў з усёй краіны. З сямі прадстаўнікоў Гарадзеншчыны, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, шэсць вярнуліся дадому з медалямі.

“АЛМІ” накарміў гарадзенцаў “бясплатнымі” масленічнымі блінамі

|

У Гродне працягваюць святкаваць Масленіцу. На гэты раз блінамі парадаваў гіпермаркет “АЛМІ”. Кожны жадаючы мог на паркоўцы ля крамы пакаштаваць бліны за сімвалічную суму. Усе выручаныя на акцыі грошы пойдуць на дапамогу хворым дзецям.