Гарадзенскія праваабаронцы – у падтрымку Алеся Бяляцкага

|

Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч падалі ў мясцовы гарвыканкам заяўку на правядзенне ў горадзе ў Гродна 4-га жніўня пікету. Пікет заяўлены ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.

Новы крэатыў ад Гродзенскай ДАІ

|

Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя распрацавала эскіз з перакладам на ангельскую мову тэксту білбордаў (выгляд вонкавай рэкламы, усталёўванай уздоўж трас і вуліц – рэд.) – «На Гарадзеншчыне ліхачоў пазбаўляюць правоў. Адназначна».

Андрэй Пачобут: «Мой лёс залежыць ад росчырку пяра»

Чым быў выкліканы апошні арышт, чаму ў Гародні пастаянна садзяць за свабоду слова, а таксама да чаго сябе рыхтаваць, распавядае журналіст і сябар праўлення Саюза Палякаў на Беларусі, нядаўні палітвязень Анджэй Пачобут.

Як патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса

|

Віктар Бутрым жыве і працуе ў Гродне, ён спецыяліст у галіне тэлекамунікацый. У Іўі засталася яго маці, якая ўжо на пенсіі. Віктар часта наведвае яе, любіць прыязджаць у родныя мясціны. Двор каля матчынай хаты ён ператварыў уласнымі рукамі ў мілы куточак прыроды. 

Што хаваецца за простай усмешкай?

Руплівая доўгая  праца спецыялістаў, поўгадовая сацыялізацыя, непростае жыццё, непрыстасаванае асяроддзе, барацьба за кожны дзень… Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, яны усміхаюцца.

У Мураванку! Разам з Астаповічам і Камоцкім

21-га ліпеня ў рамках чарговага валанцёрскага дэсанту моладзь з першаснай суполкі «Яравіт» Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры Гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта наведае Мураванку.

Гісторыя гарадзенскіх масткоў праз рэчкі Гараднічанка і Юрыздыка

Гісторыя пра гарадзенскія малыя масты з’явілася ў новай кнізе Віктара Саяпіна «Маленькія масты ў Гродна», што выйшла ў серыі «HronoГродна» у выдавецтве «ЮрсаПрынт».

Што спрыяльна адаб’ецца на павелічэнні даходаў прыгранічных рэгіёнаў?

|

Больш за 600 чалавек падпісаліся пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем паскорыць рэалізацыю пагаднення аб прыгранічным руху паміж Польшчай і Беларуссю. Петыцыя размешчана на сайце change.org. Ініцыятарам кампаніі стаў жыхар горада Масты Дзмітрый Кухлей.

Ашмянцы абмяркоўваюць, куды падзець Леніна

|

Праект рэканструкцыі цэнтральнай плошчы г. Ашмяны прадугледжвае прыбраць з плошчы помнік У.І. Леніну, што дазволіць больш рацыянальна выкарыстаць прастору пры правядзенні масавых гарадскіх мерапрыемстваў.

Выставы рэдкіх кніг у Гродна

|

У горадзе адкрываецца цыкл выстаў кніг з фонду абласной бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў. Заўтра, 11 ліпеня, серыю экспазіцый адкрые выстава «I славiлi Айчыну меч i слова».