Музей Багдановіча ў Гродне стаіць зачынены. Усе супрацоўнікі звольненыя

З пачатку студзеня 2014 гарадзенскі музей Максіма Багадановіча закрыўся “па тэхнічных прычынах”. Ён меў ізноў стаць літаратурным аддзелам гісторыка-археалагічнага музею, як было да 1995 года, але, фактычна, на сённяшні дзень ён стаіць зачынены.

Нелегалы ў маскхалатах спрабавалі прапаўзці ў Літву

|

Гродзенскія памежнікі ў мінулыя выходныя затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Грузіі, якія кіраваліся ў суседнюю краіну.

Рада гарадзенскага ўніверсітэта канчаткова звольніла гісторыка Іну Соркіну

|

Сёння, 27 студзеня, на Радзе ўніверсітэту канчаткова вырашылася справа Іны Соркінай, якую 11 студзеня не пераабралі на пасаду дацэнта. Соркіна спрабавала аспрэчыць звальненне, падаўшы заяву на імя рэктара.

У Гродне ўзмацняцца начныя маразы

|

Да -20°С “Гроднааблгідрамет” прагназуе ў другой палове тыдня.

Паступовае аслабленне маразоў пачнецца з пачаткам лютага.

“Разрушыцеля” прэзентавалі ў афлайне

25 лютага ў галерыі “Крыга” прайшла прэзентацыя электроннай кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель”. Прыйшлі і тыя, хто ўжо прачытаў кнігу, і тыя, хто спадзяваўся пабачыць папяровую версію.

Супрацоўнікі Гарадзенскай ДАІ дапамаглі інваліду

|

Вечарам у суботу экіпаж ДАІ, што патруляваў пасёлак Баранавічы, звярнуў увагу на  мужчыну ў інвалідным вазку.

“Нёман” і Пушкоў – першая перамога

|

Учора гарадзенскі “Нёман”, пад кіраўніцтвам свайго новага трэнера Сяргея Пушкова, атрымаў першую перамогу. У Гродне быў біты наваполацкі Хімік-СКА.

Жорсткае забойства прадаўшчыц у Лідзе застаецца нераскрытым

|

Двух забітых жанчын знайшлі ля службовага ўваходу ў краму на ўскрайку Ліды 15 верасня мінулага году.

Пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў адзначыў, што злачынства было старанна падрыхтавана, злаўмыснік прадугледзіў усе дэталі.

Пачалася падрыхтоўка да IV Фестывалю журналістыкі “Твой стыль”

|

Фестываль адбудзецца ў сярэдзіне траўня ў Гродне. У яго праграме – майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных журналістаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы са стваральнікамі дакументальнага кіно, падсумаванне вынікаў нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў.

У Гродне прэзентавалі другі выпуск “Новага замку”

У сераду, 22 студзеня, у гарадзенскім Новым замку прэзентавалі ўжо другі нумар літаратурнага альманаху, які акурат так і называецца – “Новы замак”. Альманах другі год запар выдае абласная філія Саюза беларускіх пісьменнікаў.