Гарадзенскія журналісты пазнаёміліся з новай пляцоўкай для фрылансераў

|

Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, у якім 24 ліпеня адбылася прэзентацыя сайта freelance.baj.by, створанага для фрылансераў, якія працуюць у медыях.

Шансон і аўтарскую песню зайграюць у “Вайцюшках”

|

Фестываль шансону і аўтарскай песні адбудзецца 3–4 жніўня на хутары “Вайцюшкі” ў Наваградскім раёне. Удзел у імпрэзе, акрамя гаспадара Зміцера Вайцюшкевіча, возьмуць вядомыя барды Зміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч.

Пілігрымы з Гродна накіруюцца ў Навагрудак

|

29 ліпеня распачнецца ІІІ Пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак, якая пройдзе да месца расстрэлу і пахавання благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка.

Гродзенскія гусары ў Львове

Дзевяць палотнаў з выявамі жаўнераў Гродзенскага гусарскага палка знаходзяцца ў Львоўскім гістарычным музеі.

У Гродне атлеты з усёй Беларусі будуць змагацца за медалі

|

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Гродне 25-27 ліпеня. На спаборніцтвах будуць прадстаўлены ўсе афіцыйныя віды лёгкай атлетыкі, акрамя марафонскага бегу.

Па Віліі сплаўлялі кантрабанду

|

На рацэ Віліі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, пагранічным нарадам затрыманы плыт з цыгарэтамі агульнай колькасцю 70 карабоў.

Фотавыстава “Паганства” даедзе да Гродна

Першая выстава ў родным горадзе вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча адкрыецца 30 ліпеня ў Гродзенскай выставачнай зале.

Гісторык і паэт

У газеце “Літаратура і мастацтва” №28 ад 19 ліпеня 2013 з’явіўся агляд першай кнігі паэзіі гарадзенскай аўтаркі Святланы Куль “Вершы. Байкі. Паэмы”. З прыемнасцю публікуем вельмі прыхільны паэтцы тэкст на “Тваім стылі”.

 

Гродна ахвотны прыняць матчы еўракубкаў

Спартыўныя клубы “Мінск” і БАТЭ падалі заяўкі на правядзенне хатніх матчаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы і Лігі Чэмпіёнаў у Гродне.

Стрэламі па колах спынілі нецвярозага кіроўцу

У Ашмянскім раёне па дарозе “Мінск-Вільнюс” кіроўца перавысіў хуткасць. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі парушальніка толькі пасля стрэлаў ў паветра ды па колах.