Чыноўніцкая калонія ў Гродне: як з’явіўся прывабны куток старога горада, які любяць чыноўнікі ўсіх часоў

Чыноўніцкая калонія, дзе дзяржслужачыя жылі і за польскім, і за савецкім часам, ды жывуць і цяпер, працягвае заставацца адным з найбольш прывабных куточкаў старога горада. Нягледзячы на тое, што частку адгарадзілі высокім плотам, а побач стаіць элітная партыйная высотка, што псуе панараму горада.

Рэгістрацыя на ЦТ у Беларусі пачалася 2 мая

|

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, перыяд рэгістрацыі прадоўжыцца па 1 чэрвеня.

“Хавайся ў бульбу 2016”: мокры і нешматлюдны, але ўсё такі ж драйвовы байк-фэст

Ужо дванадцаты раз сотні байкераў збіраюцца ў Гродне, каб мерацца байкамі, адпачываць на прыродзе і насалоджвацца брутальнай (і не толькі) музыкай. Акрамя гэтага, на сёлетнім фестывалі “Хавайся ў бульбу” можна было пазабаўляцца на атракцыёнах, паўдзельнічаць у конкурсах і паглядзець на тэсла- і фаершоў.

Пасол Германіі ў Гродне расказаў пра анкалагічны цэнтр, гадзіннiк на вежу кірхі і супрацу з універсітэтам

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар 2 мая наведаў Гродна з афіцыйным візітам. Дыпламат сустрэўся са старшынёй гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым, пабываў ва ўніверсітэце, а таксама наведаў сярэднюю школу №15 і лютэранскую кірху.

13 стагоддзяў гарадзенскіх вуліц: экскурсавод Віктар Кірэеў запрашае на падарожжа ў дзвюх частках

|

Любіце экскурсіі? Цікавіцеся гісторыяй і горадам? Не патрапілі на Фэст экскурсаводаў або ўжо засумавалі па ім? Незвычайнае падарожжа – у двух частках! – у сённяшні, мінулы і пазамінулы дзень жыцця Горадні прапануе  Віктар Кірэеў, экскурсавод і краязнаўца.

Хрыся і голуб. Як дзяўчына выратавала птушку ад ката і цяпер лечыць

Хрысю – сапраўдную, гарадзенскую – я нейкім цудам сустрэла ў тлумным віры Мінска. У мяне так часта бывае, што, з’ехаўшы з Гродна, бачу ў чужых гарадах знаёмыя твары. У дзяжурнай размове пра “што ў каго новага” раптам прабліснула гісторыя, якая візуалізавалася ў пяці фотаздымках.

Фотафакт: у Гродне расце дуб, які пасадзіў Васіль Быкаў

Васіль Быкаў правёў у Гродне 24 гады. Жывучы ў нашым горадзе, ён працаваў у газеце «Гродзенская праўда», стварыў шэраг значных для нашай культуры твораў: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Сотнікаў» і іншыя. Але не толькі плён літаратурнай працы ён пакінуў у спадчыну гродзенцам, піша Гродзенскі зялёны партал.

У Гродне 1 мая адкрылі сезон каруселямі і фантанамі

У Дзень працы ў парку Жылібера традыцыйна пачалі працаваць атракцыёны, а ва ўсім горадзе ўключылі фантаны.

“Радуйцеся, што аддалі”. У Гродне бізнесмэну вярнулі карты, якiя “памылкова” канфіскавалі

Яшчэ ў пачатку сакавіка гарадзенскаму бізнесмэну Яўгену вярнулі 16 аўто для картынгу, якія канфіскавалі ў 2015 годзе. Як высветлілася – з-за памылкі падатковай. Уладальніку пракату картаў ніхто не кампенсаваў шкоду і нават не папрасіў прабачэння. Гарадзенец аднавіў працу і хоча вярнуць старых кліентаў, але кажа, што цяпер развівацца будзе яшчэ складаней.

“Казакі ўжо даўно на гэтых землях, асабліва рускія”. У Гродне прайшоў фестываль славянскіх адзінаборстваў

Фестываль славянскіх баявых мастацтваў, на якім мераліся сілай больш за дзясятак клубаў, прайшоў 1 мая ля Кургана Славы ў Гродне. Падзея не сабрала вялікай колькасці гледачоў, як гэтага чакалі арганізатары. Гарадзенцы ў Вялікдзень аддалі перавагу сямейнаму хатняму адпачынку, ды і надвор’е не спрыяла імпрэзе.