Самы вялікі кінаэкран будзе ўсталяваны ў «Космасе»

|

Літаральна праз два тыдні адбудзецца першы кінасеанс у абноўленым кінатэатры «Космас». Зараз тут скончваецца мантаж гукавай сістэмы DOLBY. Гэта ужо трэці кінатэатр у Гродна, які абсталяваны сучаснай сістэмай гукавай праекцыі.

Гараднічанку чакае «чысты» лістапад

|

Гарадзенскія студэнты ў лістападзе правядуць экалагічную акцыю па ачыстцы берагоў ракі Гараднічанкі. Акцыя стане чарговым мерапрыемствам, якое выконвае ўніверсітэт у рамках праекту «Прымежнае супрацоўніцтва суседніх рэгіёнаў Беларусі і Літвы па паляпшэнні экалагічнай бяспекі агульнага воднага басейна» (праграма INTERREG IIIA).

Чатыры трагедыі па адной прычыне

|

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці неасцярожная паленне з’явілася прычынай узнікнення пажараў, у якіх загінулі чатыры чалавекі, 11 былі эвакуяваныя.

Лепшыя – прадставяць Беларусь у Ірландыі

|

Заўтра ў Гродна каля Крургана Славы больш за 5 тысяч бягуноў выйдуць на старт чэмпіянату Беларусі па лёгкаатлетычным кросе на прызы «Народнай газеты».

Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні

|

Для вакцынацыі насельніцтва Гродзенскай вобласці супраць грыпу ўжо закуплена звыш 65 тысяч дозаў вакцыны. Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні. Зараз у вобласці штодзён за медыцынскай дапамогай звяртаецца ад 350 да 500 чалавек.

Нацыянальныя школы пад пагрозай знішчэння

|

Выкладанне ў Беларусі будзе весціся толькі на рускай або беларускай мовах… Гэта не жарт, гэта выказванне першага намесніка Міністра адукацыі РБ Аляксандра Жука. Праўда, ён «дазволіў» выкладанне «асобных прадметаў на нацыянальных мовах меншасцяў па рашэнні мясцовых органаў улады».

Фотапогляд Святаслава Ляўчука

| Без катэгорыі

Кастрычнік. Хмарны настрой новабудоўляў…

Кінафэст zubrOFFka запрашае беларускіх рэжысёраў

| Без катэгорыі

Беларускія рэжысёры запрашаюцца да ўдзелу ў Міжнародным Фэсце Кароткаметражнага Кіно zubrOFFka, які адбудзецца ў Беластоцкім кінатэатры “Форум” з 3 па 6 снежня.

Дзе і як адпачыць 23-28 кастрычніка

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 23-25 кастрычніка «Забароненая рэальнасць» (баявік***, ЗША) (11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00). 23-25 кастрычніка «Агент 117: місія ў Рыа» (камедыя**, Франция) – 12.30, 14.30, 16.30, 18.30, 20.30. 23 кастрычніка «Кадэт» (Беларусь). Дзецям: 24, 25 кастрычніка «Крошка з Бэверлі-Хілз» (пачатак у 10.30). Тэл.: 53-19-42.   У кінатэатры «Чырвоная зорка» 23-28 […]

Без права на памылку

|

Футбалістаў гарадзенскага «Нёмана» чакае ў суботу адзін з найважнейшых матчаў у гэтым сезоне. Пройгрыш гасцям з Салігорску можа каштаваць камандзе месца ў вышэйшай лізе.