Ап’янець ад кваса ды ўпіцца кефірам – міф ці рэальнасць? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе

|

Безалкагольныя напоі, што атрымліваюцца праз натуральнае браджэнне, ці якія могуць забрадзіць у час захоўвання, часта выклікаюць пэўныя домыслы.  “Выпіў квасу – не сядай за руль” ці “кефір таксама ўтрымлівае градусы” – хоць раз чуў кожны. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя міфы ўзяліся судова-медыцынскія эксперты. Дабраахвотнікам для “вопытаў на людзях” выступіў начальнік Гродзенскага ўпраўлення лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Драгун.

Гарадзенскія футбалісты разграмілі сапернікаў у Нёманскім дэрбі

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” паспяхова стартавалі ў Кубку Беларусі. На стадыі 1/16 розыгрышу,  у Стоўбцах 7 ліпеня жоўта-зялёныя разграмілі з лікам 5:0 мясцовы “Нёман-Агра”.

Школьныя праграмы цалкам абновяць да 2021/2022 навучальнага года

|

Змененыя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах з 1 па 11 клас у краіне будуць уводзіцца паэтапна. 

Гарадзенка перамагла на Сусветным боды-арт-фестывалі

“World Bodypainting Festival” з’яўляецца найбуйнейшай падзеяй у мастацтве бодзі-арт і праводзіцца з 1998 года на поўдні Аўстрыі ў невялікім мястэчку Перчах-Ам-Вертазее. Сюды прыязджаюць мастакі-візажысты з 50 краін свету. У гэтым годзе конкурс праходзіў 1-3 ліпеня.

У “Зялёнага дазора” пытанняў больш няма: будаўнікі хутка вырашылі праблемы з дрэвамi

У чацвер 7 ліпеня прадстаўнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Гродна сустрэліся з актывістамі “Зялёнага дазору” на пляцоўцы будучага філіяла Парка высокіх тэхналогій. Дзяржаўная ўстанова справаздачылася аб праведзенай працы па выратаванні дрэў.

“Мяжа пад замком”: баявое відэа ад пагранічнага спецназа

|

Дзяржаўны пагранічны камітэт выклаў у інтэрнэт відэа, знятае пры ўдзеле спецназа ведамства – АСАМ. 

На мяжы ў пункце пропуску “Прывалка” 10 ліпеня часова абмяжуюць рух

|

10 ліпеня (нядзеля) магчымыя некаторыя абмежаванні па руху транспартных сродкаў праз пункт пропуску “Прывалка” на паласе руху на ўезд у Беларусь з Літвы. Непасрэдна ў самім пункце пропуску пераехаць мяжу будзе складана прыкладна з 8.20 раніцы да 12 гадзін дня. А па аўтадарозе праезд абмяжуюць да 14 гадзін.

Экспедыцыі быць: гарадзенцам прапануюць правесці ладзю вікінгаў у плаванне

Трохтыднёвая экспедыцыя суднаходнага праекта “Спадарожны вецер” пачнецца 14 ліпеня ў Гродне. Рэканструктары эпохі вікінгаў разам з адважнымі добраахвотнікамі плануюць праплысці па Нёмане да Балтыкі на фестываль “Свята мора” у Клайпедзе. Праўда, сярод гарадзенцаў не знайшлося жадаючых адправіцца ў падарожжа.

У Беларусі адмяняюць абмежаванні па вывазу паліва з краіны

|

Цяпер ездзіць за мяжу на сваім аўто можна будзе часцей, чым раз у 8 дзён.

Раман Васілюк пакінуў “Нёман”

Не паказаўшы годнай гульні, форвард Раман Васілюк пакінуў “Нёман”. Афіцыйны сайт гарадзенскага клуба паведамляе, што зрабіў ён гэта па сямейных абставінах.