Хто вызначыць лёс пераможцаў: журы Сёмага фестывалю aDNaK! сфармаванае

|

Урачысты дзень Сёмага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! ужо хутка — 30 чэрвеня на тэрыторыі крэатыўнай прасторы “Корпус8”. А падаць работы ўдзельнікі яшчэ могуць паспець да 10 чэрвеня. Пасля чаго абноўлены склад журы ў гарачых абмеркаваннях, дыскусіях, а часам і спрэчках вызначыць пераможцаў. І заўсёды цікава, хто ж тыя людзі, ад меркавання якіх залежыць твая перамога.

У цэнтры Гродна “ЗІЛ” пераехаў жанчыну

|

Жыхарка Гродна патрапіла пад колы грузавіка 9 чэрвеня, у 7.45. Яна пераходзіла дарогу побач з пешаходным пераходам па вуліцы Астроўскага, ля скрыжавання з Дзяржынскага, паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродна.

У Гродне выбіраюць лепшых супрацоўнікаў ДАI Беларусі

|

З 8 па 10 чэрвеня ў Гродне праходзіць 17-ы Рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі. Конкурс аб’яднаў самых хуткіх, дакладных і вынослівых інспектараў з усёй краіны – агулам восем каманд: сем рэгіёнаў і спецпадраздзяленне “Страла”. Па-за конкурсам выступае зборная каманда супрацоўнікаў ДПС ДІБДР Расійскай Федэрацыі.

Галоўнае – раўнавага. Студэнты прапануюць гарадзенцам асвоіць слэклайн

|

Незвычайны від спорту – слэклайн – з’явіўся ў Гродне ў 2013 годзе. Усё пачалося, калі студэнт медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр сам вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гэтым экстрэмальным заняткам. Зараз у яго камандзе восем чалавек, якiя папулярызуюць гэты спорт i запрашаюць гараджан далучацца.

Маршруты з бескантактавымі тралейбусамі з’явяцца ў Гродне

|

У Гродне распрацоўваюцца маршруты для тралейбусаў, у якія ўвойдуць участкі гарадскіх дарог без кантактнай сеткі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктар Шарэйка.

Гарадзенцам прапануюць далучыцца да сусветнага Дня вязання на публіцы

|

У суботу, 11 чэрвеня, гарадзенскі цэнтр “Спадчына” далучаецца да сусветнай акцыі Дзень вязання на публіцы і запрашае да сябе ўсіх жадаючых.

Куды вадзілі экскурсіі ў міжваенным Гродне: у пошуках Зялёнай Даліны

У міжваенныя гады абавязковай часткай выхавання гродзенскіх школьнікаў былі экскурсіі. “Выцечкі” былі не толькі па гістарычных мясцінах, але і на прадпрыемствы, дзе дзеці даведваліся, скуль бярэцца вада ў кранах, як пякуць хлеб або высаджваюць кветкі і дрэвы. А яшчэ былі прыродазнаўчыя экскурсіі.

Гарадзенцам прапануюць праплыць на ладдзі па Нёмане да Клайпеды. Візы бясплатна

Суднаходны праекта “Попутный ветер”, які меў завітаць у Гродна ў маі, усё ж наведае наш горад у ліпені. Рэканструктары эпохі вікінгаў прапануюць усім, хто здолее пройсці адбор, трапіць у каманду, якая адправіцца з 10 ліпеня ў трохтыднёвую экспедыцыю па Нёмане. Мэта – Клайпеда.

Ад жабкі-падарожніцы да каханка на вадастоку. Гарадскія байкі як крыніца ідэй для турыстычнага брэнду Гродна

|

У час урачыстага адкрыцця на беразе Нёмана скульптуры ладдзі-насада – павялічанай копіі шахматнай фігуркі, знойдзенай на раскопках на замку – не раз казалі, што ў Гродне не хапае малых архітэктурных форм, і што трэба шукаць ідэі для турыстучнага брэнду Гарадзеншчыны. Аўтар ідэі скульптуры Сяргей Каляда і скульптар Уладзімір Панцялееў для “Твайго стылю” паразважалі пра мастацтва ў гарадской прасторы і меркаваны брэнд горада.                                    

Кожнаму кліенту бясплатны папкорн. На чыгуначным вакзале адкрылася кругласутачнае кафэ “Біг Джонс”

Праз два гады пасля маштабнай рэканструкцыі на чыгуначным вакзале адкрываецца першая кавярня. Цяпер турысты і гарадзенцы могуць перад адпраўленнем цягніка спакойна падсілкавацца ў фаст-фудзе “Біг Джонс”.