Малітоўнае чуванне ў памяць Яна Паўла ІІ

|

Заўтра гродзенская моладзь ушануе памяць Вялікага Папы ў шостую гадавіну яго смерці. У рамках акцыі перад Фарным касцёлам запалаюць дзесяткі знічак.

З зебрай праз дарогу

|

Акцыя, прысвечаная праблеме дзяцячага траўматызму на дарогах, пройдзе сёння ў Гродне.

“Гадзіна зямлі” аб’яднала ролераў і школьнікаў

26 сакавіка гродзенцы далучыліся да сусветнай акцыі, падчас якой мільёны людзей дабраахвотна на гадзіну выключаюць святло.

Акцыя “Стоп бензін-2” у Гродна пад пытаннем

|

Клуб “АўтаГродна”, які ў мінулым годзе з’яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту супраць высокіх коштаў на бензін, сёлета арганізатарам гродзенскай акцыі выступаць не будзе.

Гродзенскія мядзведзі папрачыналіся

|

У гродзенскім звярынцы выйшлі з зімовай спячкі мядзведзі-барыбалы Грыбас і Брусніка. Усе жывёлы, якія былі ў звярынцы ў спячцы, ужо павыходзілі з зімовага сну.

Супрацоўнікі пракуратуры падзяліліся з вязнямі кніжкамі

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці сабрала кнігі для вязняў папраўчых установаў.

На Кабяка былі пашкоджаныя адразу пяць машын

|

У выніку ланцуговай аварыі ў Гродне пацярпела адразу пяць аўтамабіляў.

Вольскі з “Белай яблыняй грому” ў Гродне

|

Праграму на вершы беларускіх класікаў Лявон Вольскі прэзентуе ў Гродне 25 красавіка. Гэта першы канцэрт у рэгіёне пасля двух аншлагавых выступаў Вольскага ў Мінску.

“Нёман” зноў перамог “Юнацтва”

|

Пераможны гол за 2 хвіліны да канца сённяшняй сустрэчы забіў абаронца “Нёмана” Глебаў. Наступную гульню каманды згуляюць 1 красавіка ў Гродне. Пройгрыш у сённяшнім матчы на “Мінск-Арэне” азначаў бы для гарадзенцаў паразу ў фінальнай серыі.

Паліва зноў падаражэе

|

Ад заўтра кошты на паліва падвысяцца на 10-10,5%. Гэта ўжо другое падаражэнне за месяц.

Акрамя таго, адменена абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на памежных АЗС.