У Гародні шпіталізаваны чалавек з падазрэннем на свіны грып

Грамадзяніна ЗША адразу з памежнага пункта “Брузгі” даставілі ў інфекційную бальніцу з падазрэннем на вірус грыпу А/H1N1. Мужчына, які 15 год жыве за мяжой, прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў.

Хто лепей ратуе?

Учора на палігоне пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гародні, што базуецца ў вёсцы Тарусічы, адбылося спаборніцтва санітарных дружын вобласці.

Не забудзьцеся на даверанасць

Калі дзіця перасякае мяжу з адным з бацькоў да 1 студзеня 2010 года, яму спатрэбіцца натарыяльна завераная згода другога.

Ў Наваградку цудадзейныя іконы

Тыдзень праваслаўя пройдзе ў Наваградку з 6 па 10 жніўня. Гэтым разам Тыдзень прысвечаны 25-годдзю Сабора Беларускіх святых.

Целы месяц кірмашоў!

|

Галоўны школьны кірмаш «Добры дзень, школа» традыцыйна размясціўся на Савецкай плошчы. Сёлета ўпершыню адкрыўся і другі школьны кірмаш у занёманскай частцы гораду. Школьныя кірмашы будуць доўжыцца да 6-га верасня.

Экзатычны ўраджай

|

У кагосьці паспела бульба і фасоля, а ў цяпліцах г. Ліды распачалі ўборку… ананасаў.

Рабаванне сярод белага дня

|

У Дзятлаўскі РАЎС звярнулася жыхарка вёскі Яхноўшчына і заявіла, што заспела ў хаце невядомага, які адкрыта выкраў тэлевізар, тэлефонны апарат, жаночую сумку, наручны гадзіннік і схаваўся.

Мапа для пустазелля

|

Некалькі тыдняў на сайце Гродзенскага гарвыканкама «вісіць» інфармацыя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з заклікам: «Калі ласка, паведамляйце ў мясцовыя адміністрацыі аб месцах вырастання баршчэўніка Сасноўскага для наступнага цэнтралізаванага яго знішчэння». Што ж гэта за халера?

Дзень святара

|

Больш за 200 святароў Каталіцкай Царквы адзначылі ўчора «Прафесійны дзень» у Чырвоным касцёле ў Мінску. Сустрэча насіла малітоўны характар. Прысутнічалі на ёй беларускія біскупы.

Смяротны выпадак

|

У рэанімацыі інфекцыйнай бальніцы Гродна чалавек памірае ад шаленства. З падазрэннем на страшную хваробу яго накіравалі ў абласны цэнтр дактары са Шчучына. А першыя сімптомы 48-гадовы жыхар вёскі Стадаляны адчуў у апошнія дні ліпеня.