Смачны фестываль з безлімітнымі піцай і сушы пройдзе падчас адкрыцця кафэ “Панарама”

|

Кафэ “Панарама”, што знаходзіцца на першым паверсе комплексу “Туран”, адкрыецца 6 сакавіка. Афіцыйнае адкрыццё пройдзе ў фармаце фестывалю піцы і сушы: за 200 000 рублёў, якія трэба будзе заплаціць на ўваходзе, можна будзе есці колькі заўгодна піцы і сушы. Гарачыя піцы будуць падавацца цэлымі партыямі кожныя 15 хвілін, а сушы будуць прадстаўлены ў форме буфета.

Дзе адсвяткаваць Масленіцу-2016 у Гродне

|

Масленіца – традыцыйнае славянскае свята, звязанае з провадамі зімы. У 2016 годзе яе святкуюць з 7 па 13 сакавіка, але ў Гродне, як заўжды, пачынаюць раней. Мы даведаліся, дзе сёлета можна будзе паласаваць блінамі і спаліць пудзіла.

Малітоўныя тэксты пакладзеныя на музыку тры дні гучаць у Гродне на “Каложскім благавесце”

У Гродне да завяршэння ідзе XV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”. У гэтым годзе мерапрыемства сабрала больш за 30 калектываў з васьмі краін свету.

Заваёўнік жаночых сэрцаў Стас Міхайлаў сабраў цэлы лядовы палац у Гродне

|

Яму пляскаюць самыя вялікія канцэртныя пляцоўкі, ён збірае аншлагі ўсюды, яго канцэрты – прыклад неймавернага поспеху і любові публікі. Самы запатрабаваны выканаўца СНД Стас Міхайлаў выступіў у Гродне.

Гродзенскiя студэнткі-валейбалісткі апынуліся мацней за суперніц з Польшчы і Расіі

|

У Гродне завяршыўся міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара купалаўскага ўніверсітэта. Сярод чатырох каманд-удзельніц студэнткі ГрДУ занялі першае месца.

Роберт Тышкевіч: З’явіўся шанец на пачатак малога памежнага руху

Дэпутат з Падляшша і старшыня парламенцкай групы па справах Беларусі Роберт Тышкевіч лічыць, што нядаўняя адмена санкцый у дачыненні да 170 беларускіх чыноўнікаў можа паспрыяць хутчэйшаму ўвядзенню малога памежнага руху, піша Kurier Poranny.

Школьнікі з Верцялішак знялі відэа пра гісторыю гродзенскага водаправода

Да чарговага краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі” вучні Верцялішкаўскай школы падрыхтавалі відэа, прысвечанае 140-годдзю “Гроднавадаканалу”.

Молада-нязелена. Лепшых маладых майстроў выбіраюць у Гродзенскай вобласці

У свае 17-20 гадоў яны ўжо віртуозна валодаюць прафесійнымі інструментамі. У кагосьці ў актыве цэлы жылы дом, хтосьці цалкам можа працаваць на складанай вытворчасці, а хтосьці ўжо прадставіў сваю калекцыю адзення. На рэгіянальным этапе адбору конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills, які праходзіць у гэтыя дні ў Гродне, моладзь яшчэ раз даказала, што працаваць рукамі не развучылася. Праўда, лепшыя маладыя майстры рэгіёну сцвярджаюць, што залатымі рукі без светлай галавы не стануць, піша Белта.

Распачатая крымінальная справа па махлярстве, з-за якога футбольны “Нёман” не далічыўся 900 мільёнаў рублёў

|

Праз два гады пасля гучнага выпадку распачата крымінальная справа на заснавальніка і дырэктара адной з фірм горада, якая не аплаціла тавар, пастаўлены ёй гродзенскім футбольным клубам “Нёман” на суму больш за 900 мільёнаў рублёў.

Бізнесмены абакралі футбольны “Нёмана” на 900 мільёнаў рублёў

|

Крымінальная справа па факце махлярства ў асабліва буйным памеры распачата па факту невыканання дагаворных абавязацельстваў адной з камерцыйных фірм Гродна у адноснасці да футбольнага клуба “Нёман”, паведамляе упраўленне следчага камітэту Гродна.