Крыкі Мілаша Голаня дапамаглі гарадзенцам сабрацца: “Нёман” змог перамагчы пасля зацяжной серыі параз

Пасля працяглай бязвыйгрышнай серыі з пяці матчаў хакейны “Нёман” здолеў парадаваць сваіх заўзятараў. У Гродне падапечныя Мілаша Голаня абыгралі ХК “Гомель” з лікам 3:1.

Гарадзенскія прадпрымальнікі: “Грошы сканчаюцца, працаваць нельга, вяртаецца спекуляцыя…”

|

Ужо другі месяц на рынках Гродна працуюць толькі адзінкі прадпрымальнікаў. Цэлыя гандлёвыя шэрагі пустуюць. Працаваць далей, выконваючы патрабаванні ўказу № 222, для многіх немагчыма.

Алесь Плотка ў межах паэтычнага “Лютага Туру” выступіць у Гродне

|

Прэзентацыя кнігі “Байсан” пройдзе ў вялікіх і малых гарадах у лютым. Выйшаўшая  ў выдавецтве “Кнігазбор” кніга атрымала цёплыя водгукі крытыкаў, а яе вокладка – ўзнагароду фестываля беларускай камунікацыі Ad.nak!

Выявіць пухліну як мага раней: дзе ў Гродне здаць аналіз крыві на анкамаркеры

|

4 лютага адзначаецца Дзень барацьбы з ракам. Рак – злаякасная пухліна, ад якой пакуль няма лекаў. Але ён паспяхова лечыцца на ранніх стадыях. Каб своечасова дыягназаваць хваробу, варта рэгулярна правярацца. Самы просты варыянт – здаць аналіз крыві на анкамаркеры.

У Гродне на адно працоўнае месца прэтэндуюць тры чалавекі

Сітуацыя на рынку працы ў Гродне ў студзені і пачатку лютага 2016 мала адрозніваецца ад мінулагодняй. У параўнанні з пачаткам 2015 года ў якасці беспрацоўных зарэгістравана на 122 чалавекі менш, але афіцыйны ўзровень беспрацоўя застаецца ранейшым – 1,3% ад эканамічна-актыўнага насельніцтва.

Быць Мечыславам Гоем. Тэст на веданне будняў чыноўніка

|

Прозвішчы чыноўнікаў трапляюць у загалоўкі гарадзенскіх навін нярэдка. Наколькі ўважліва вы за імі сочыце? Прапануем тэст, у якім можна пераўвасобіцца ў старшыню гродзенскага гарвыканкама ды ўзгадаць розныя моманты з гарадзенскага этапу яго чыноўнічай кар’еры. Пра іншых чыноўнікаў мы таксама створым асобныя тэсты.

За нашу і вашу свабоду: Dzieciuki запісалі песню да 270-годдзя Тадэвуша Касцюшкі

|

Напярэдадні выхаду новага альбома “Рэха” гарадзенская група да Дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы прадставіла сінгл “Тадэвуш Касцюшка”.

Экспрэс-маршруты на рынак “Паўднёвы” адмянілі да канца лютага

|

Да 29 лютага часова прыпынены рух аўтобусных экспрэс-маршрутаў на рынак “Паўднёвы”. Гэта звязана са змяншэннем колькасць пасажыраў, патлумачылі ў аўтобусным парку Гродна.

Гіганцкая рэклама ў панараме Гродна: як бы гэта выглядала 150 гадоў таму?

|

Нядаўна прадпрыемства “Керамін” размясціла рэкламу на гістарычным будынку ў Гродне і такім чынам унесла ў панараму старога горада своеасаблівы штрых. Блогер Asnoru ўявіў, што было б, калі б прадпрыемства з вельмі падобнай назвай існавала ў часы вядомага жывапісца Напалеона Орды. Некаторыя вядомыя пейзажы майстра выглядалi б тады крыху інакш.

Самыя шчаслівыя палякі жывуць у Беластоку: іх радуе чыстае паветра і зялёны горад

Жыхары Беластока лічаць, што жывуць у лепшым горадзе Польшчы. Ці, як мінімум, проста задаволеныя сваім жыццём. Такія вынікі даследавання, што былі апублікаваныя ў канцы студзеня.