Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу

Інструктары фітнэс-клубаў правядуць майстар-клас на Савецкай плошчы.

Там жа выступяць танцавальныя калектывы і чарлідэры.

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на дзень і ноч у музеі

Да міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца па ўсім свеце 18 мая, у Старым і Новым замках для гарадзенцаў падрыхтавалі насычаную праграму.

Новы Свет траціць яшчэ адзін будынак

Дом, які перад вайной пабудаваў гродзенскі доктар Беклемішаў, яскравы прыклад “драўлянага” канструктывізму, пачалі руйнаваць у суботу.

Прэмія Адамовіча за музей Быкава

11 траўня ў Горадні стваральніку грамадзкага музэю Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.

“Розыскивается за любовь к чужим мужьям”

| Без катэгорыі

Такую вось незвычайную ўлётку маглі бачыць у суботу гарадзенцы, якія жывуць у раёне БЛК і Фартоў.

У Вільні прайшла акцыя за адмену візаў

У суботу з 17 да 19 гадзін на плошчы насупраць віленскага чыгуначнага вакзала кожны ахвотны мог “перасекчы” мяжу паміж Літвой і Беларуссю і спазнаць усе складанасці гэтага працэсу.

На гродзенскім вакзале затрымалі суценёра

55-гадовы цыган з Ашмян прымушаў займацца прастытуцыяй дзяўчат, у тым ліку непаўналетніх, з шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Суценёра затрымалі ў купэ цягніка, калі ён вёз чарговую ахвяру ў Мінск.

Па 7 гадзін вернікі стаялі ў чарзе пакланіцца святым мошчам

Сёння каўчэг з часціцамі Крыжа Гасподня, мошчамі св. Марыі Магдаліны і мучаніцы Варвары манахі-афонцы павезлі з Гродна ў Мінск, адкуль самалётам святыню вернуць на гару Афон. За суткі, цягам якіх каўчэг з мошчамі выстаўляўся ў Свята-Пакроўскім саборы, пакланіцца святыням прыйшло не менш за 17 тысяч гарадзенцаў.

Прыватны самалёт зрабіў экстраную пасадку ў Росі

|

Мінчук на ўласным аднаматорным самалёце Cessna-172 “катаў” сяброў над крэйдавымі кар’ерамі пад Краснасельскім.

У Слоніме працавалі дзьве нелегальныя крамы

Іх гаспадыні гандлявалі вопраткай: адна ва ўласнай кватэры, другая ў гаражы.