Акоўцы ўзгадалі сваіх герояў

|

“Памяці герояў Арміі Краёвай” – так называецца выстава Таварыства польскіх мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі. На яе адкрыцці гаворка ішла не толькі пра гісторыю, але і пра сучаснасць.

Актывісты з Гродна павіншавалі Зміцера Дашкевіча з днём нараджэння

17 ліпеня гарадзенскія актывісты “Маладых дэмакратаў” і “Аб’яднанай грамадзянскай партыі” павіншавалі лідара “Маладога Фронту”, які знаходзіцца ў гарадзенскай турме, з надыходзячым днём нараджэння, адправіўшы яму заказны ліст.

Вайсковыя могілкі – зручнае месца для выгулу сабак?

| Без катэгорыі

Ёсць у Гродне на вуліцы Белуша сквер, пад якім пахаваныя жаўнеры не адной арміі. Вайсковыя могілкі – гістарычная каштоўнасць горада. Але кожную раніцу і кожны вечар там можна заўважыць сабачнікаў, якія выгульваюць сваіх жывёлаў акурат на могілках.

Кіраўнік Саюза палякаў скардзіцца ў пракуратуру ў справе зніклага крыжа

Мечыслаў Яськевіч, кіраўнік непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, звярнуўся сёння ў пракуратуру са скаргай, у якой патрабуе высветліць, хто спілаваў і вывез крыж памяці жаўнераў Арміі Краёвай. Такую самую скаргу накіравала Вераніка Себасцьяновіч, старшыня Таварыства жаўнераў АК у Беларусі.

Палякі пабудуюць плот на мяжы з Беларуссю?

Пабудаваць плот даўжынёю больш за 400 кіламетраў на мяжы з Беларуссю – гэткую магчымасць сур’ёзна разглядае нашая заходняя суседка. Гэтак Польшча хоча адмежавацца ад пранікнення вірусу афрыканскай чумы свіней.

За знос гаража гарадзенец не атрымае ні капейкі

Жыхар дома №7а па вул. Будзёнага ў Гродне Іван Журневіч канчаткова прайграў шматдзённую барацьбу з гарадскімі ўладамі за свой гараж. Забудову ў яго двары ў афіцыйных паперах упарта называлі склепам, а гаспадар даказваў, што гэта гараж і спадзяваўся на адпаведную кампенсацыю за знос.

Творы знакамітага ўраджэнца Гродна Леона Бакста могуць трапіць у Беларусь

Беларускія мецэнаты маюць намер набыць у Францыі праз аўкцыён Sotheby’s арыгіналы прац знакамітага тэатральнага мастака.

Варон каля заапарка застрэлілі з пнеўматычнай зброі

|

Стала вядомай прычына масавай гібелі некалькі дзясяткаў варон каля заапарка.

 

Хакейны “Нёман”: навіны міжсезоння

|

Чытайце пра тое, як гарадзенскі “Нёман” стаў фарм клубам сталічнага “Дынама”, а таксама пра першыя трэніроўкі нашых хакеістаў на лёдзе і не толькі.

“Басовішча” – ужо ў гэты ўікэнд

Хаця канцэртная праграма фестываля традыцыйна пачнецца ў пятніцу, першая імпрэза адбудзецца на дзень раней. У чацвер 18 ліпеня на радзіме Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах Сяргей Пукст ужывую агучыць чорна-белы фільм пра лідара паўстання.