Будынкі Гродна, якія наўрад ці перажывуць бліжэйшае дзесяцігоддзе

Здавалася б, амаль за дзесяцігоддзе апошняй рэканструкцыі Гродна было ўжо столькі зруйнавана гістарычных будынкаў, што руйнаваць не засталося чаго. Але не. Засталіся яшчэ не адзін і не два цікавыя будынкі, якія чакаюць сваёй чаргі на візіт экскаватара. 

Перагоншчык аўто: Я ў гэтым “бізнэсе” каля 20 гадоў – такой сітуацыі не было ніколі

За апошні год аўтарынак Беларусі значна змяніўся – патаннелі ўсе аўто. Асабліва адчувальна ў цане страцілі машыны бізнэс-класа. Для таго каб высветліць, чаму так адбываецца, “Твой стыль” адправіўся на гарадзенскі аўтамабільны рынак.

Хакейны “Нёман”: Аб усім патроху

|

Трэніроўкі на новай лядовай арэне, новы сайт клуба, расклад хатніх гульняў і сітуацыя з квіткамі на Лігу Чэмпіёнаў: навіны гарадзенскага хакейнага клуба “Нёман” – у аглядзе “Твайго стыля”.

Фотафакт: Моцны град і дождж падтапіў Гродна

| Без катэгорыі

Чарговы раз лета не радуе гарадзенцаў добрым надвор’ем. 

Зарэгістравацца на польскую візу цяпер можна тройчы ў месяц

|

Рэгістравацца ў сістэме e-konsulat для атрымання візы ў пасольстве Польшчы можна будзе тры разы на месяц. Новы графік рэгістрацыі візавых анкет пачынае дзейнічаць з 28 ліпеня.

Мiр ва ўсім свеце і праўдзівых сіноптыкаў: Пра што мараць гарадзенцы?

|

У сусветны дзень загадвання  жаданняў карэспандэнт “Твайго Стылю” выйшаў у горад і даведаўся пра запаветныя жаданні гарадзенцаў. Аказваецца, гараджане хочуць падарожнічаць і атрымліваць больш адрэналіну, а таксама каб у космас запускалі менш спутнiкаў.

Агляд надзвычайных здарэнняў на Гарадзеншчыне

|

Аварыі з удзелам “Volkswagen”, уратаваны на пажары пенсіянер, смяротны нырок у Азёрах, пагоня ДАІ за п’яным кіроўцам – глядзіце інтэрактыўную мапу надзвычайных здарэнняў на Гарадзеншчыне за апошнія дні.

“Калоны і іншыя дэталі проста выкінулі ў час рамонту”. Што знаходзяць археолагі на раскопках у Старым замку

На Замкавай гары працягваюцца раскопкі ў межах падрыхтоўкі да рэканструкцыі Старога замку. Мэта археолагаў – дапамагчы праэкту па рэстаўрацыі, сабраць звесткі, каб максімальна наблізіцца да выгляду палаца ў яго лепшыя часы – канца XVI стагоддзя.

Гарадзенскi піяршчык – пра асаблівасці беларускага піяру, прафесійныя сакрэты і чуйку

Піяршчыкі ў Беларусі з’явіліся ў пачатку 90- ых гадоў. У афіцыйных дакументах саму прафесію называлі як заўгодна: часцей – спецыялістам па рэкламе, маркетолагам ці “спецыялістам па сувязях з грамадскасцю”. У Дзень PR-спецыяліста некаторымі прафесійнымі сакрэтамі з “Тваім стылем” падзяліўся Сяргей Іваноў – арганізатар розных моладзевых мерапрыемстваў нашага горада. 

Адваротны бок прыгажосці: Ваколіцы “гарадзенскіх Багамаў” ператвараюцца ў сметнік

Адно з самых любімых и прыгожых месцаў летняга адпачынку гарадзенцаў – знакамітыя крэйдавыя кар’еры “Сінька і Зялёнка”, што знаходзяцца за Ласосна. Даводзілася чуць ад некаторых гарадзенцаў выказванні накшталт “кар’еры за Ласосна – гарадзенскія Багамы”, альбо “Сінька з Зялёнкай – адна з рызынак Гродна”. Але заўсёды ў бочцы мёду ёсць лыжка дзёгцю. “Твой стыль” выпраўляецца на знакамітыя кар’еры, каб праверыць, ці ўсё там так добра, як распавядаюць.