Гродна ў Instagram 9-15 чэрвеня 2014

|

На мінулым тыдні па Гродне гулялі верблюды, на Савецкай танчылі, выпускнікі святкавалі канец школы, а ля горада прайшоў фэст “Эхо”. Усё знайшло адлюстраванне ў Instagram. Таксама традыцыйна “Твой стыль” знайшоў там шмат жывёлінак.

Гарадзенку пазбавілі аўтамабіля за кіраванне ім у п’яным стане

|

Паўтары гады папраўчых прац, канфіскацыя аўтамабіля і грашовае спагнанне. Такое пакаранне атрымала 11 чэрвеня на адкрытым паседжанні суда ў гарадзенскай ДАІ 33-гадовая жыхарка Гродна.

Другі дзень фестывалю ў аб’ектыве “Твайго стылю”

Карэспандэнтка “Твайго стылю” павандравала па нацыянальных падворках, што працавалі ў другі дзень фестывалю.

На месцы Фары Вітаўта адкрылі памятны знак, але не ўсе ім задаволены (фота з цырымоніі)

У другі дзень Фестывалю нацыянальных культур у скверы ля Савецкай плошчы, дзе да 1961 года стаяла Фара Вітаўта, адкрылі помнік. Яго асвяцілі архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч.

На даху гарадзенскага чыгуначнага вакзала выступілі “залатыя чалавечкі”

Чарговая дзіўная піяр-акцыя ад поп-гурта 3D прайшла ў Гродне 5 чэрвеня. Гэтым разам салісткі, апранутыя і загрымаваныя пад “Бітлоў”, выступілі на даху вакзала разам з “іншапланетнікамі”, якія, відаць, пазычылі залатыя касцюмы ў N.R.M.

У Гродне прайшоў парад бяздомных сабак (фота)

Сабакі ў суправаджэнні валанцёраў прайшліся па цэнтры горада. Жывёлы неслі розныя таблічкі: “Я ўжо дома”, “Я люблю людзей” і іншыя.

Фотарэпартаж: У Гродне прайшло свята вуліцы Ажэшкі

|

Нягледзячы на кепскае надвор’е, у нядзелю 1 чэрвеня ля дома-музея Элізы Ажэшкі спынялася нямала мінакоў – праходзіла імпрэза, прысвечаная гісторыі вуліцы.

У лютэранскай кірсе ў Гродне скончылі мантаж аргана (фота)

Арган, які прывезлі ў Гродна 4 красавіка, скончылі наладжваць толькі ўчора, 28 мая. На мантаж і наладку пайшло агулам паўтара месяцы штодзённай працы. Гарадзенцы змогуць пачуць гук інструмента на афіцыйным адкрыцці 7 чэрвеня.

Праграма Х Фестывалю нацыянальных культур у Гродне (+ мапа падворкаў)

|

Заключныя мерапрыемствы X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пройдуць у Гродне 6-8 чэрвеня 2014 года. Публікуем праграму мерапрыемстваў і мапу размяшчэння нацыянальных падворкаў.

У Гродне паказалі праграму дакументальных мультымедыя-праектаў “Другі РУЛЕТ” (фота + відэа)

“Другі РУЛЕТ” прайшоў у антыкафэ “Жывы час” у суботу 24 мая. Карэспандэнтка “Твайго стылю” паразмаўляла з арганiзатарам iмпрэзы у Гродне, фатографам Аляксандрам Саенкам.