Андрэй Коршунаў забяспечыў “Нёману” перамогу над “Брэстам”

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі гарадзенскі “Нёман” на хатнім лёдзе разграміў сваіх паўднёвых суседзяў ХК “Брэст”з лікам 3:0.

Турызм аб’ядноўвае: у Гродне сабраліся спартсмены з Расіі, Беларусі і Украіны

|

У Гродне праходзіць Адкрыты чэмпіянат Беларусі па турысцка-прыкладному шматбор’ю, у якім прымаюць удзел не толькі мясцовыя спартсмены, але таксама госці з Расіі і Украіны.

Гарадзенскія “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага

|

Перад завяршэннем сезону “Варвары” прымуць удзел у Кубку Вітаўта Вялікага. І пры ўдалым раскладзе гарадзенцы могуць сустрэцца з вядомай беларускай камандай па амерыканскім футболе – “Ліцвінамі”.

Паслухаць казку, выпіць гарбаты і купіць царкоўныя рэчы можна на Савецкай плошчы

|

Праваслаўная выстава-кірмаш “Кладезь”, на якой прадстаўлены вырабы мастацкіх майстэрняў мінскага Свята-Елізавецінскага манастыра, адкрылася ў самым цэнтры Гродна 15 кастрычніка.

У Гродна прыехаў Экспрэс ААН, але галоўную зорку гарадзенцы не ўбачаць

|

Увечары 23 кастрычніка ў Гродна прыбыў спецыяльны цягнік, які з нагоды 70-годдзя ААН збіраецца аб’ехаць усе рэгіёны Беларусі. Яго ўрачыста сустракалі дзясяткі гарадзенцаў. Многія чакалі пабачыць галоўную зорку – алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву – але яна з цягніка так і не выйшла.

Воўна зноў у модзе. У Гродне прайшоў першы “шэрсцiваль”

|

Першы “Шэрсціваль”, на якім свае працы дэманстравалі майстры па працы з воўнай з Гарадзеншчыны, прайшоў 29 кастрычніка ў цэнтры рамёстваў “Спадчына”.

Прадзюсар з Ірака выпусціў першыя знятыя ў Гродне кліпы

Яшчэ летам здымачная група курдскага прадзюсара Шарана Алі Шарыфа з Ірака наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі. Частка здымкаў прайшла ў Гродне: у Парку Жылібера, ля Новага замку і на вуліцы Савецкай. Цяпер кожны можа пабачыць вынікі іх працы.

Былая Медыцынская акадэмія чакае інвестара або актыўных гараджан. Фотарэпартаж з закінутага палаца ў самым цэнтры Гродна

Больш за год стаіць пусты палац XVIII стагоддзя ў самым цэнтры Гродна. Доўгі час тут знаходзілася вайсковая камендатура, зараз жа яго рыхтуюць да продажу з аўкцыёну.

На Фолюшы зменяць назвы вуліц і нумарацыю дамоў. Жыхары супраць і збіраюць подпісы

|

На Фолюшы з’явіліся аб’явы пра планы перайменавання назваў вуліц і змены нумароў дамоў. Іх нядаўна размясціла адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, каб спраўдзіць грамадскую думкі па гэтым пытанні. Занепакоеныя жыхары сталі збіраць подпісы супраць: яны баяцца, што ім прыйдзецца змяняць усе дакументы за свой кошт.

У Гродне з-за падазронай каробкі каля ўніверсітэта на 40 хвілін перакрылі вуліцу Ажэшкі

Падазроная каробка каля ўніверсітэту паралізавала рух у цэнтры Гродна 26 лістапада, каля 17.00. Яна выклікала сумненні ў мінакоў на вуліцы, якія выклікалі міліцыю, тыя ў сваю чаргу – хуткую дапамогу. Ваколіцы ўніверсітэта ачапілі, транспарт спыніўся, усе чакалі прыезду сапёраў.