Фотафакт: Гарадзенскія камунальнікі аб’явілі вайну аўтамабілістам

|

У Гродне на вуліцы Ажэшкі супрацоўнікі Спецаўтагаспадаркі заблакавалі аўтамабілі, якія перашкаджаюць ім працаваць.

“Нёман” у матчы з “Нафтанам” захаваў прапіску ў Вышэйшай Лізе

|

Гарадзенскія заўзятары ўздыхнулі з палёгкай. Перамога “Нёмана” над “Нафтанам” дазволіла гарадзенскаму клубу адгарадзіць сябе ад зоны вылету. Цяпер жоўта-зялёныя змогуць дагуляць сезон спакойна.

У Польшчы здымаюць фільм пра абаронцу Гродна, які стаў адным з першых партызанаў Другой сусветнай

У Польшчы пачалася праца над кароткаметражным фільмам, прысвечаным афіцэру Войска Польскага, маёру Генрыку Дабжаньскаму. У 1939 годзе ён абараняў Гродна ад савецкіх войскаў, а ў 1940 годзе быў апошнім салдатам Другой Рэчы Паспалітай, які ў ваеннай форме хацеў дачакацца прыходу дапамогі з Захаду.

“Хочам размаўляць на мове продкаў”. Сям’я з Расіі праехала 9000 км, пасялілася ў Гродне і ходзіць на “Мову Нанова”

Сям’я Г. прыехала ў Беларусь па закліку душы з Благавешчанска, з-пад самай расійска-кітайскай мяжы. Яшчэ гадоў 70 таму іх сваякі былі ў Заходняй Беларусі паважанымі і заможнымі людзьмі. Сёння “эмігранты” з Расіі жывуць у Гродне, вывучаюць беларускую мову і хочуць ізноў “стаць беларусамі”.

Хакейны “Нёман” шукае нападаючага праз… біржу працы

|

Цягам некалькіх апошніх год на сайтах пошуку працы можна знайсці вакансіі ад спартыўных клубаў краіны. Нядаўна на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з’явілася вакансія нападаючага ў хакейным клубе “Нёман”. Чаму прафесійны клуб вымушаны шукаць гульцоў праз сайты з аб’явамі?

“Нёман” абыграў “Гомель” і выйшаў на чыстае трэцяе месца

|

Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У доўгачаканым матчы, які праходзіў у Гомелі, гарадзенская каманда атрымала мінімальную перамогу над мясцовай камандай. Тры ачкі заробленыя на выездзе дазволілі “Нёману” выйсці на чыстае трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

Гарадзенскія лютэране збіраюць экспанаты для ўласнага музея

Музей, экспазіцыя якога раскажа пра гісторыю пратэстантаў у Гродне, плануецца адкрыць у лютэранскай кірсе. Некаторыя экспанаты ўжо ёсць, але іх мала. Пастар Уладзімір Татарнікаў просіць гарадзенцаў дапамагчы ў іх пошуку.

Самыя дарагія ўчасткі пад прыватныя дамы прадалі з аўкцыёну ў Пагаранах-Кашэўніках

|

На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.

Перагарэлі ці ўсё ж слабейшыя? “Нёман” буйна прайграў “Юнацтву”

|

Каманда Мілаша Голаня так і не прадэманстравала абяцаны хакей у матчы з “Юнацтавам”. Матч з самым прынцыповым супернікам апошняга часу скончыўся для гарадзенскай каманды буйной паразай.

Зноў буйное паражэнне “Нёмана”. У каманды ёсць два тыдні каб выправіць становішча

|

Апошні матч перад міжнародным двухтыднёвым перапынкам скончыўся для гарадзенцаў чарговым паражэннем. І зноў крыўдзіцелем “Нёмана” стаў лідар чэмпіянату – салігорскі “Шахцёр”.