Жаночы футбол у Гродне: былы трэнер і гульцы “Ніва-Белкард” ствараюць новую каманду

|

Пакуль у мужчынскім футболе ў Гродне спраўляюцца з фінансавым крызісам, у жаночым адбываюцца дзіўныя рэчы. З “Ніва-Белкард” звольнілі галоўнага трэнера Дзяніса Леўчанку, разам з ім каманду пакінулі і дзевяць гульцоў асноўнага складу. Што здарылася ў камандзе?

Павел Савіцкі прынёс перамогу “Нёману” над “Гранітам”

|

На выездзе ў Мікашэвічах гол Паўла Савіцкага прынёс “Нёману” доўгачаканую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі.

Пра тых, хто не апраўдаў надзей: “Нёман” прайграў свой юбілейны матч

|

Гарадзенскі клуб не здолеў парадаваць сваіх заўзятараў у юбілейным матчы. Гульня паміж “Нёманам” і “Віцебскам” скончылася мінімальнай перамогай гасцей з лікам 0:1.

Моладзь выбірае прэзідэнта ў Гродне: “Хочацца выбраць свайго, каб ён адзін кіраваў усё жыццё”

|

У Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. Мы пагутарылі з моладдзю, якая ўпершыню выконвае грамадзянскі абавязак, а таксама пабывалі ў буфетах і даведаліся, чым яны так прыцягваюць выбаршчыкаў.

Вярнуўся Лісічкін – з’явіўся характар. “Нёман” дома абыграў “Дынама-Маладзечна”

|

Гульня гарадзенскай каманды прыкметна мяняецца. Другую гульню запар “Нёман” упэўнена выступае супраць лідараў чэмпіянату. Дзякуючы актыўным дзеянням каманды, у тым ліку Лісічкіна, чырвона-чорныя дома абыгралі “Дынама-Маладзечна”.

“За фотаздымкамі хаваецца гісторыя сям’і і краіны”. Старыя фота гарадзенцаў паказалі ў Беластоку

Больш за 150 старых фатаграфій, звязаных з польска-беларускім памежжам, прывезлі з сабой у Беласток гарадзенцы на сустрэчу “Fotograficzne mikrohistorie z Grodzieńszczyzny”.

Фотафакт: У “Еўраопце” каля заапарка можна было бясплатна выпіць і закусіць

У канцы тыдня ў “Еўраопце” па вуліцы Ціміразева гарадзенцам далі магчымасць годна скончыць цяжкія працоўныя будні. У гіпермаркеце з 15.00 да 19.00 можна было бясплатна выпіць і нават закусіць. Арганізатарамі дэгустацый выступілі Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод і харчовая кампанія “Санта-Брэмар”.

Вогненныя ўспышкі над “Гродна Азот” спалохалі гарадзенцаў

|

На золку занепакоеныя гарадзенцы сталі выкладваць у сацыяльныя сеткі фатаграфіі з агнём на “Гродна Азот”.

У Тэатры лялек у Гродне з’явілася свая кавярня, дзе нельга карыстацца інтэрнэтам

|

Кавярня “Шэкспір” пачала працаваць у кастрычніку ў Тэатры лялек. Яна размясцілася ў памяшканні, дзе раней быў буфет, а яшчэ раней – кладоўка. У ёй не атрымаецца пасядзець у інтэрнэце, затое можна пакаштаваць каву па-в’етнамску і безалкагольнае імбірнае віно.

Чакалі зносу дзесяцігоддзямі, пакуль не “дапамагла” аварыя. Прыватныя дамы на Татарскай дажываюць апошнія дні

|

Дамы на вуліцах Татарскай і Камбайнёрскай зносяць ужо цягам трох тыдняў. На месцы буйной аварыі, якая здарылася зімой 2012 года, з’явяцца новыя маналітныя шматпавярховікі. Але сёння тут яшчэ можна сустрэць гаспадароў старых хат: яны прыязджаюць развітацца з домам, які будавалі самі, ды забраць апошнія рэчы, якія яшчэ не сцягнулі марадзёры.