Выбары ў Гродне: анлайн у Twiter i Instagram

|

У дзень выбараў збіраем у адным месцы фота і твіты гарадзенцаў, а таксама жыхароў вобласці, прысвечаныя гэтай падзеі.

На Гарадзеншчыне з’явіцца яшчэ адна платная дарога: ад Слоніма да мяжы з Польшчай

|

Пачынаючы з 1 лістапада платных участкаў дарог стане ў Гродзенскай вобласці больш. Грузавікам і аўтамабілям на замежных нумарах давядзецца плаціць за карыстанне значнай часткай трасы Р99.

Фотафакт: Склады гарадзенскага шклозаводу неймаверна перагружаныя

|

Вялізныя кантэйнеры з прадукцыяй на шклозаводзе цяпер заўважныя нават няўзброеным вокам – іх папросту выстаўляюць у двор.

У конкурсе ідэй для паркавай скульптуры са старога ясеня перамог праект Уладзіміра Качана

|

Цягам двух тыдняў гарадзенцы абіралі лепшы праект. Цяпер яго аўтар актыўна займаецца дапрацоўкай ідэі і спадзяецца, што рэалізаваць задумку атрымаецца да наступнага фестывалю нацыянальных культур.

Глава “Біякома” Андрэй Паўлоўскі ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў на 144 млрд

|

Кіраўніцтва групы кампаній “Біяком” падазраецца ў распрацоўцы і рэалізацыі злачыннай схемы з удзелам падкантрольных замежных фірм з васьмі краін, паведамілі ў прэс-службе КДБ.

Надвор’е ў Гродне: увесь тыдзень – дажджы

|

На гэтым тыдні ў Гродне чакаецца вільготнае надвор’е, тыповае для позняй восені. Практычна кожны дзень будзе даждлівым і пахмурным.

Гродна ў Instagram: восеньская безвыходнасць у падборцы “Твайго стылю”

|

Нашая традыцыйная падборка штотыдзень робіцца ўсё больш восеньскай. Заварыце зёлкавага чаю, нацягніце цёплыя вязаныя шкарпэткі, сядзьце ў глыбокае мяккае крэсла і паглядзіце на горад вачыма іншых гарадзенцаў і прыезджых. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats!

Алтар Святой Тройцы ў Фарным касцёле адкрылі пасля двухгадовай рэстаўрацыі

|

Алтар, які адмыслоўцы з Беларусі і Польшчы рэстаўравалі амаль два гады, урачыста адкрылі і нанова асвяцілі ў час нядзельнай службы 22 лістапада.

Гарадзенскую “чорную пятніцу” падтрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі

|

У ноч з 26 на 27 лістапада на гарадзенскім рынку “Карона” прайшоў нетыповы распродаж. Акрамя фірмовых крамаў “ноч зніжак” падтрымалі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Валанцёры і дзеці з Гарадзенскага хоспісу пакажуць у кірсе сацыяльны мюзікл

|

Мюзікл “Я-МЫ” прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю (3 снежня) і Дня валанцёра (5 снежня). Напярэдадні адбудзецца акцыя з серыі “Падай руку дапамогі”.