У Навагрудку за гадзіну выпала дэкадная норма ападкаў: падтапіла некалькі дамоў

|

Амаль дэкадная норма ападкаў – 18 мм пры норме 21 мм – выпала 2 мая з 16.20 да 17.30 у Навагрудку. У выніку гэтага падтапіла два прыватныя дамы, шэсць дваравых тэрыторый прыватных дамоў і падвал шматкватэрнага дома, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.

“Хавайся ў бульбу 2016”: мокры і нешматлюдны, але ўсё такі ж драйвовы байк-фэст

Ужо дванадцаты раз сотні байкераў збіраюцца ў Гродне, каб мерацца байкамі, адпачываць на прыродзе і насалоджвацца брутальнай (і не толькі) музыкай. Акрамя гэтага, на сёлетнім фестывалі “Хавайся ў бульбу” можна было пазабаўляцца на атракцыёнах, паўдзельнічаць у конкурсах і паглядзець на тэсла- і фаершоў.

13 стагоддзяў гарадзенскіх вуліц: экскурсавод Віктар Кірэеў запрашае на падарожжа ў дзвюх частках

|

Любіце экскурсіі? Цікавіцеся гісторыяй і горадам? Не патрапілі на Фэст экскурсаводаў або ўжо засумавалі па ім? Незвычайнае падарожжа – у двух частках! – у сённяшні, мінулы і пазамінулы дзень жыцця Горадні прапануе  Віктар Кірэеў, экскурсавод і краязнаўца.

Забава на выходны: збяры гарадзенскі вясновы пазл

|

Мы разрэзалі здымак на 54 кавалкі. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

Пятнічнае: Як танцуюць хлопцы з унутраных войск і дзяўчынкі з каледжа

|

Дыскатэка для вайсковай часткі 5522 і Каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна (былое вучылішча №120) прайшла 18 красавіка ў Моладзевым цэнтры “Гродна”. “Мерапрыемства для сільнай і мужнай палавіны чалавецтва” прайшло ў межах Года Культуры ў Беларусі, піша kinogrodno.by.

Сайт гарадзенскага Музея Багдановіча атрымаў дыплом інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2016”

|

Цырымонія ўручэння штогадовых інтэрнэт-прэмій “ТІБО-2016” адбылася ў Мінску 21 красавіка. У намінацыі “Культура і мастацтва” другое месца заняў рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by, які бясплатна распрацавала студыя “Іквадарт”. Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

У падзямеллях замка Гродна знайшлі невядомы засыпаны тунэль

|

У замку-цёзцы беларускага Гродна, які знаходзіцца ў польскай Сілезіі, даследавалі падзямеллі ў пошуку скарбу гітлераўцаў. Пасля даследаванняў геарадарам і выканання некалькіх свідравін удалося трапіць на след тунэля, перадае tvn24.pl.

Адноўленыя “Падарожжы дылетанта” працягваюць расказваць пра гісторыю Гарадзеншчыны

|

Праграма Юрыя Жыгамонта, якая за 15 гадоў існавання стала адным з самых пазнавальных праектаў беларускага тэлебачання, працягвае выходзіць у інтэрнэце. Два чарговыя выпускі новага сезону, як і першы, прысвечаны Гарадзеншчыне: вёскам у Мастоўскім і Ваўкавыскім раёнах.

Конкурс экологических проектов “Зелёнка” собирает идеи

|

Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” і платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by аб’яўляюць набор удзельнікаў на конкурс экалагічных праектаў “Зялёнка”. Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі з экаідэямі ці проста вялікім жаданнем палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі (асабліва вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў) .

Пачалася рэгістрацыя на летнюю моўную школу ЕГУ

|

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 8–10 класаў узяць удзел у штогадовай Летняй моўнай школе ў Вільні. У 2016 годзе ажыццяўляецца набор у групы па англійскай і па нямецкай мове.