Віленскія Казюкі: фотарэпартаж у “Тваім стылі”
Карэспандэнт “Твайго стылю” патрапіў учора на першы дзень святкавання “Казюкоў” у Вільні. У суседняй Літве “Казюкас” альбо Дзень Святога Казіміра традыцыйна адзначаюць з размахам. Гэта не дзіўна, калі ўлічыць, што Святы Казімір лічыцца заступнікам земляў Вялікага Княства Літоўскага для каталікоў.