Сёння Ашмянскі раённы суд разгледзіць пытанне пра “экстрэмізм” альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011»
Пасяджэнне суда пачнецца ў 11.00 і пройдзе ў закрытым рэжыме.
Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.
Пасяджэнне суда пачнецца ў 11.00 і пройдзе ў закрытым рэжыме.
Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.
Выстава аўтарскіх лялек новага праекта Галіны Дмітрук «LuxInterior» адкрыецца ўжо сёння.
У начы з 15 на 16 красавіка гарадзенскія памежнікі затрымалі двух чалавек, выхадцаў з Каўказу, якія, у пошуках лепшага жыцця ў Еўрасаюзе, спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу.
Сёння пачаўся знос казармы па вул. Гая, за захаванне якой гарадзенскія гісторыкі змагаліся апошнія некалькі год. У мінулым годзе будынку было адмоўлена ў наданні статусу помніка архітэктуры.
Евангелічна-лютэранская абшчына створыць сістэму экалагічнага менеджменту, заснаваную на выкарыстанні вопыту Евангелічнай царквы Германіі.
Нядаўняе інтэрв’ю з ксяндзом было апублікавана з недапушчальнымі скарачэннямі, якія сказілі ў некаторых месцах выказванні ксяндза ды, вырываючы з кантэксту размовы, значна змянілі іх сэнс. Прыносім прабачэнні ксяндзу Казімірасу і тым, каго тэкст мог закрануць.
Сёлета Фэст экскурсаводаў у Гродне ладзіцца з 19 па 21 красавіка. У праграме – экскурсіі па гарадзенскіх храмах, могілках і шэраг незвычайных тэматычных экскурсій.
Вядомы гарадзенскі журналіст святкуе сёння дзень нараджэння. Яму споўнілася 40 год. Рэдакцыя “Твайго стылю” перадае Анджэю самыя шчырыя віншаванні і пажаданні.
Агульная плошча новых гандлёвых аб’ектаў перавысіць 10 тысяч квадратных метраў.
За першыя 3 месяцы года на Гарадзеншчыне зарэгістравана 36 асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя людзей.